Іван Ігнацьевіч Якубоўскі (, в. Зайцава, , Магілёўская вобласць — ) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза. Двойчы двойчы Герой Савецкага Саюза (10.01.1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1, 23.09.1944). (30.04.1970).
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года ў вёсцы Зайцава (цяпер — Горацкі раён Магілеўскай вобласці) ў сялянскай сям’і шостым дзіцем. Беларус. Працаваў па найму ў вёсцы, скончыў сельскую школу. З 1930 года — сакратар кустовай ячэйкі Макараўскага сельсавета Горацкага павета, затым працаваў на цагляным заводзе ў горадзе Горкі. Скончыў 2 курса Аршанскага педагагічнага тэхнікума ў 1932 годзе.
Член ВКП(б)/КПСС з 1937 года.
Служба ў перадваенныя гады У 1932 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Беларускую Аб’яднаную ваенную школу імя М. І. Калініна ў Мінску ў 1934 годзе, накіраваны служыць камандзірам навучальнага ўзвода ў (Віцебск).
У 1935 годзе скончыў Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення камскладу імя А. С. Бубнова. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе — камандзір танкавага ўзвода, камандзір танкавай роты, начальнік штаба танкавага батальёна, выкладчык Пухавіцкага пяхотнага вучылішча, камандзір навучальнага танкавага батальёна. Камандаваў танкавай ротай у Польскім паходзе РККА ў верасні 1939 года ў складзе войскаў Беларускага фронту і ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў.
Вялікая Айчынная вайна У Вялікую Айчынную вайну капітан Якубоўскі ўступіў на пасадзе камандзіра вучэбнага танкавага батальёна Заходняга фронту. Удзельнічаў у абарончых баях у Беларусі, абароне Мінска. У ліпені 1941 года — камандзір 51-га танкавага палка 26-й танкавай дывізіі 20-га мехкорпуса, ваяваў у абложаным Магілёве, быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. У ліпені — верасні 1941 года — камандзір танкавага палка 3-й арміі Заходняга фронту (Арлоўскі напрамак). У верасні — снежні 1941 года — у рэзерве.
З сакавіка 1942 года — намеснік камандзіра 91-й асобнай танкавай брыгады, удзельнічаў у . З сакавіка 1942 года — камандзір 91-й танкавай брыгады, вызначыўся ў абарончых баях у Данбасе ўлетку 1942 года, у абарончым і наступальным этапах Сталінградскай бітвы, змагаючыся на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Данскім франтах. Палкоўнік (30.11.1942).
Увесну 1943 года брыгада была перакінутая на Цэнтральны фронт і ўключана ў склад , у якой ваяваў да канца вайны. На чале брыгады геройску змагаўся на Варонежскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах у Курскай бітве на Арлоўскім напрамку, у бітве за Дняпро, у вызваленні і Фастава. За гераізм у баях за Фастаў, дзе брыгада толькі за дзень бою знішчыла 30 танкаў ворага, палкоўніку І. І. Якубоўскаму 10 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Увесну 1944 года палкоўніка Якубоўскага паспяхова дзейнічала ў .
З чэрвеня 1944 года Якубоўскі — намеснік камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса . Удзельнічаў у , у баях па абароне і пашырэнню Сандамірскага плацдарма, у Вісла-Одэрскай аперацыі ў студзені 1945 года. У гэтых аперацыях камандаваў перадавымі атрадамі корпуса, дзейнічаючы на лязе ўдару танкавай арміі. За геройскія дзеянні ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі палкоўніку Якубоўскаму другасна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза указам ад 23 верасня 1944 года.
З красавіка 1945 года — намеснік камандзіра 7-га гвардзейскага танкавага корпуса ў той жа арміі, удзельнічаў у Берлінскай і Пражскай аперацыях. (20.04.1945). Адзначаўся выдатнай асабістай мужнасцю, майстэрствам прыняцця нестандартных рашэнняў, уменнем дзейнічаць самастойна. У гады вайны некалькі разоў быў паранены, гарэў у танку.
Пасляваенны час
Пасля вайны працягнуў службу намеснікам камандзіра танкавага корпуса ў Ленінградскай ваеннай акрузе. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З сакавіка 1948 года — камандзір танкавай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З красавіка 1952 года — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі . (3.05.1953). Са снежня 1953 года камандаваў танкавай арміяй, з красавіка 1957 года — механізаванай арміяй.
З ліпеня 1957 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Генерал-палкоўнік (18.08.1958). У красавіку 1960 года прызначаны Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі. У разгар , калі рэзка абвастрылася пагроза ўзброенага канфлікту ў Еўропе, Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі быў прызначаны Маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў (жнівень 1961 года), а Якубоўскі быў пераведзены на пасаду яго першага намесніка, пры гэтым працягваючы кіраваць паўсядзённай дзейнасцю ГСВГ. Генерал арміі (27.04.1962). Пасля стабілізацыі становішча ў красавіку 1962 года Якубоўскі зноў вернуты на пасаду Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Адзіны з военачальнікаў, хто займаў пасаду Галоўнакамандуючага ГСВГ двойчы.
Са студзеня 1965 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі.
З красавіка 1967 года — першы намеснік , з ліпеня 1967 года адначасова і Галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. 12 красавіка 1967 года, адначасова з прызначэннем А. А. Грэчкі міністрам абароны, а Якубоўскага — яго першым намеснікам, Якубоўскаму прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза.
З 1961 года — член ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года.
Памёр 30 лістапада 1976 года. Пахаваны ў Маскве ў некропалі каля Крамлёўскай сцяныМемориал. Якубовский Иван Игнатьевич. .
Узнагароды і званні Генерал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюза (12 красавіка 1967).
Савецкія ўзнагароды Двойчы Герой Савецкага Саюза (10 студзеня 1944 г., 23 верасня 1944 г.); чатыры ордэны Леніна (10.01.1944, 6.01.1962, 22.02.1968, 6.01.1972); чатыры ордэны Чырвонага Сцяга (21.07.1942, 14.02.1943, 30.08.1944, 21.08.1953); два ордэна Суворава II ступені (6.04.1945, 31.05.1945); ордэн Айчыннай вайны I ступені (21.08.1943); ордэн Чырвонай Зоркі (6.11.1947); ордэн Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені (30.04.1975); Ганаровая зброя з выявай дзяржаўнага герба СССР (22.02.1968); медалі СССР.
Замежныя ўзнагароды Герой Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі (ЧССР, 1970); ордэн Клемента Готвальда (ЧССР, 1970) ; Ваенны крыж (ЧССР, 1947); ордэн Карла Маркса (ГДР, 1970); ордэн «За заслугі перад Айчынай» (ГДР, 1965); камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (ПНР, 1968); камандор ордэна Адраджэння Польшчы (ПНР, 1973); ордэн «Крыж Грунвальда» III ступені (ПНР, 1946); два ордэна Сухэ-Батара (МНР, 1968, 1971); ордэн Сцяга I ступені (ВНР, 1970); два ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя I ступені (БНР, 1968, 1974); ордэн «23 жніўня» (СРР, 1974); ордэн Зоркі Румыніі I ступені (СРР, 1969); чатыры медалі МНР, два медалі ГДР, пяць медалеў НРБ, два медалі і ганаровы знак ПНР, тры медалі ЧССР, адна медаль СРР.
Сям’я Жонка — Зінаіда Катлоўская. Сястра — Якубоўская Алена Ігнацьеўна.
Ушанаванне памяці
У 1977 годзе імя І. І. Якубоўскага прысвоена . Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Кіеве. Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Мінску. Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Магілеве. Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы і плошчы ў родным горадзе Горкі. Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Фаставе. Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў горадзе Оршы. Ганаровы грамадзянін гарадоў Калач-на-Доне, Жытомір, Аполе. У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага, на будынку Аршанскага педагагічнага вучылішча, дзе вучыўся І. Якубоўскі, усталявана мемарыяльная дошка.
Мемуары Земля в огне. Москва, 1975. За прочный мир на земле. Москва, 1975.
Літаратура Ліўшыц У. М. Ён быў салдатам Айчыны // С Горками и академией связаны судьбой. — Горки, 2013. — С. 54-74. Варенников В. И. Неповторимое. 3-я книга «Оперативно-стратегический эшелон. ГСВГ».
Спасылкі
Біяграфія . Якубовский Иван Игнатьевич фільм цыклу «Герои Победы».
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя Катэгорыя:Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2-га склікання