Рагачоўскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1773—1924 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Утвораны 2 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2 красавіка 1777 г. у Магілёўскай губерні, з 23 снежня 1796 г. — Беларускай губерні. У гэты час паўднёвая частка павета далучана да Гомельскага павета, а на поўначы яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага павета. З 27 лютага 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 валасцей. З 26 красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1924 г. у складзе БССР. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.
Тэрыторыя Рагачоўскага павета ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў.
Геаграфія Рагачоўскі павет займаў паўднёвую частку Магілёўскай губерні і размяшчаўся па абодвух берагах Дняпра, пераважна на левым. Яго тэрыторыя ахоплівала часткі басейнаў Друці і Сожа. На поўначы павет межаваў з Быхаўскім і Чэрыкаўскім паветамі, на поўдні — з Гомельскім паветам, на захадзе — з Мінскай, на ўсходзе — з Чарнігаўскай губерняй.
Значную частку тэрыторыі займалі лясы і балоты. Дняпро і Сож былі суднаходнымі, а Друць і Беседзь выкарыстоўваліся для сплаву лесу.Семёнов П. П. Географическо-статистический словарь Российской империи. — Санкт-Петербург, 1873. — Т. 4.
Адміністрацыйны падзел
Воласці Гарадзецкая (адміністрацыйны цэнтр — м. Гарадзец) Доўская (с. Доўск) Дудзіцкая (Дудзічы) Кармянская (м. Карма) Кашалёўская (с. Кашалёва) Кісцянёўская (с. Кісцяні) Лукаўская (с. Лукі) Мяркулавіцкая (с. Меркулавічы) Недайская (с. Недайкі) Пакоцкая (с. Покаць) Палеская (с. Палессе) Расохская (с. Расохі) Рэчкаўская (с. Рэчкі) Стараруднянская (с. Старая Рудня) Стаўбунская (с. Стаўбун) Стрэшынская (м. Стрэшын) Ціхініцкая (с. Ціхінічы) Чачэрская (м. Чачэрск).
Ураднікі павета Рагачоўскія павятовыя маршалкі
Насельніцтва У 1864 годзе ў павеце налічвалася 121,6 тыс. жыхароў, у 1885 годзе — 142,9 тыс. Паводле перапісу 1897 года, насельніцтва павета складала 224 652 чалавекі, з іх у Рагачове жылі 9038 чалавек. Паводле роднай мовы, беларускую назвалі 195 296 жыхароў (86,92 %), яўрэйскую — 21 867 (9,73 %), рускую — 4427 (1,97 %), польскую — 2383 (1,06 %).
Рамяство і саматужніцтва У другой палове XIX стагоддзя прамысловасць Рагачоўскага павета развівалася адносна павольна. У 1881 годзе тут дзейнічалі 94 фабрычна-заводскія прадпрыемствы, у тым ліку 6 спіртавых, 10 гарбарных і 9 цагельных заводаў, адна запалкавая фабрыка, а таксама 376 млыноў. На адно прадпрыемства прыпадала 62,9 квадратнай вярсты тэрыторыі, у той час як сярэдні паказчык па Магілёўскай губерні складаў 41 квадратную вярсту.
Значную ролю ў гаспадарцы павета працягвалі адыгрываць рамёствы і саматужніцтва. У 1881 годзе было афіцыйна зарэгістравана 1209 саматужнікаў. У Рагачове колькасць рамеснікаў вырасла са 132 чалавек у 1864 годзе да 180 у 1881 годзе. Былі пашыраны кавальства, апрацоўка дрэва, бондарства, ганчарства, валюшная вытворчасць і выраб канаплянага алею. У сельскай мясцовасці працавалі 137 кавалёў.
Прамысловасць У 1855—1861 гадах у фальварку Астэрманск дзейнічала Астэрманская цукровая мануфактура. У 1866 годзе ў павеце налічвалася 17 заводаў: два цукровыя, адзін гарэлачны, 11 вінакурных, адзін вапнавы і два шкляныя. Цукровыя заводы знаходзіліся ў фальварках Наст і Астэрманск.
У 1881 годзе ў Рагачоўскім павеце дзейнічалі 94 фабрычна-заводскія прадпрыемствы, у тым ліку 6 спіртавых, 10 гарбарных і 9 цагельных заводаў, адна запалкавая фабрыка, а таксама 376 млыноў і іншых невялікіх прадпрыемстваў.
Важную ролю ў гаспадарцы павета адыгрывалі рамёствы і саматужніцтва. У 1881 годзе было афіцыйна зарэгістравана 1209 саматужнікаў. Былі пашыраны кавальства, апрацоўка дрэва, бондарства, ганчарства, выраб тканіны і канаплянага алею. На нарыхтоўцы і перавозцы лесу ў асенне-зімовы перыяд штогод працавала ў сярэднім каля 8296 мужчын, што складала 8,3 % сялянскіх сем’яў павета.
Кірмашы праводзіліся ў Рагачове, Чачэрску, Жлобіне і Стрэшыне. Найбуйнейшым быў Пакроўскі кірмаш у Жлобіне, гадавы абарот якога ў канцы 1870-х — 1880-я гады дасягаў каля 25 тыс. рублёў.
Гл. таксама Рагачоўская правінцыя Рагачоўскае староства Рагачоўскі раён Паўстанне 1863–1864 гадоў на тэрыторыі Рагачоўскага павета
Літаратура
Спасылкі Адміністрацыйная мапа
Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні