Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1773—1924 гадах. Цэнтр — г. Чэрыкаў.
Часы Расійскай імперыі Утвораны 13 жніўня 1773 года ў складзе Мсціслаўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 года — у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 года — у Беларускай губернях. У 1796 годзе частка Чэрыкаўскага павета на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на усходзе да Чэрыкаўскага павета далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. З 10 сакавіка 1802 года — у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 года. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец.
Плошча і насельніцтва Плошча — 4084 кв. вярсты. Насельніцтва — каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), з іх 135,3 тысяч праваслаўных, 1,7 тысяч каталікоў, 13 тысяч іудзеяў.
Адміністрацыйны падзел (1861 г.) З 1861 года падзяляўся на 16 валасцей: Беліцкую; Брацькавіцкую; Доўгавіцкую; Доўжанскую; Дубраўскую; Камаровіцкую; Краснапольскую; Крычаўскую; Лабанаўскую; Маляціцкую; Мхініцкую; Наваельнінскую; Палужскую; Саматэвіцкую; Старынскую; Студзянецкую.
Ураднікі павета Чэрыкаўскія павятовыя маршалкі
Савецкі час З 26 красавіка 1919 года Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губерні РСФСР, 14 лютага 1923 года да яго далучана Прапойская воласць скасаванага Быхаўскага павета. У жніўні 1919 года ў Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічала каля 300 чалавекДзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130.
У выніку ўзбуйнення (1923 год) засталося 8 валасцей: Брацькавіцкая; Краснапольская; Крычаўская; Маляціцкая; Наваельнінская; Прапойская; Саматэвіцкая; Чэрыкаўская.
3 сакавіка 1924 года Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 года аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.
Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні