Машэ́ка — герой беларускага народнага падання, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання, каля магілы забітага Машэкі ўзнік МагілёўЛегенды і паданні / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — С. 274—277..
Фальклорны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза Машэкі звярталіся Еўсцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімір Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў оперу «Машэка».
Гл. таксама Менеск Гом Паданне аб паходжанні Гомеля
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Гісторыя Магілёва