Джэк Керуак (; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амерыканскі пісьменнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разбітага пакалення».

Керуак, які яшчэ пры жыцці меў поспех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёння лічыцца адным з самых выбітных амерыканскіх пісьменнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінс, Рычард Бротыган, Хантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам хіпі».

Большую частку жыцця Керуак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амерыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Керуак імкнуўся знайсці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўлення каштоўнасцяў пяцідзясятых. У яго творчасці з’яўляецца жаданне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблонаў і знайсці ў жыцці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да эксперыментаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псілацыбін, марыхуану і бензедрын), то да асваення духоўных вучэнняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па свеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контркультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Керуака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».

Галоўныя творы The Town and the City 1950 On the Road 1957 () The Darma Burns 1958 () The Subterraneans 1958 Mexico City Blues 1959 Maggie Cassidy 1959 Dr. Sax 1959 Tristessa 1960 Lonesome Traveller 1960 Scripture of the Golden Eternity 1960 Book of Dreams 1961 Pull my Daisy 1961 Big Sur 1962 Visions of Gerard 1963 Desolation Angels 1965 Satori in Paris 1966 Vanity of Duluoz 1968

Спасылкі

На дарозе Джэк Керуак на сайце The Electronic Literary Database (ELDb)

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Біт-пакаленне