Вахтанг Кікабідзэ (; нар. , Тбілісі — ) — грузінскі і савецкі эстрадны , , , , аўтар песень.

Біяграфія Вахтанг Кікабідзэ нарадзіўся 19 ліпеня 1938 года ў Тбілісі. Ён скончыў інстытут замежных моў, затым стаў артыстам Тбіліскай філармоніі. Кар’еру Кікабідзэ пачынаў як спявак, але кінематаграфічную славу яму прынеслі працы ў фільмах Георгія Данеліі. Кікабідзэ таксама выступаў як сцэнарыст і рэжысёр.

У 1978 годзе ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1980 годзе Вахтангу Кікабідзэ было прысвоена званне народнага артыста Грузіі.

Ён адмовіўся ад расійскага Ордэна Дружбы ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 годаВахтанг Кікабідзэ расейцам: «Вы меня не предали — разочаровали». «Наша Ніва»«Вялікі грэх узяў на душу Уладзімір Пуцін»: Вахтанг Кікабідзэ пра вайну Крамля з Украінай. «Белсат». Акрамя таго, Кікабідзэ адмяніў свае юбілейныя канцэрты ў Маскве, заявіўшы, што ён паважае рускі народ, але ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Расіі супраць Грузіі — не можа прымаць узнагароды і выступаць з канцэртамі. З тых часоў ён не наведваў РасіюВахтанг Кікабідзэ: Расеі патрэбная «сьвежая кроў». Радыё Свабода,27 ліпень 2019.

5 снежня 2019 года ў Мінску, на «Алеі сяброў», адкрылі помнік Валіко Місандары, герою фільма «Міміно». Помнік адкрыў Вахтанг КікабідзэВахтанг Кікабідзэ: Музыка «Песняроў» у мяне дома ёсць, я іх слухаю. «Хартыя’97»«Сяброўства падаўжае жыццё». Вахтанг Кікабідзэ адкрыў скульптуру ў Мінску. «Здаровыя людзі».

З 2020 года ён быў дэпутатам парламента Грузіі.

Фільмаграфія

Акцёрскія працы 1966 — Сустрэча ў гарах — Гія 1968 — Серэнада 1969 — Не бядуй! — Бенжамен Глонці 1971 — Хатабала 1972 — Я, следчы — Георгій Мікеладзэ 1973 — Зусім прапалы — Герцаг 1974 — Мелодыі Верийского квартала — рамізнік Паўле 1976 — Зніклая экспедыцыя — камісар 1977 — Камень чыстай вады 1977 — Псеўданім: Лукач — Дуруці 1978 — Міміно — Валянцін Канстанцінавіч Мізандары, Міміно 1980 — Дзюма на Каўказе — Аркапос 1981 — Будзь здаровы, дарагі 1984 — ТАСС упаўнаважаны заявіць — Джон Глэб 1984 — Вольга і Канстанцін — Кастусь Гагуадзэ 1985 — Раніца без адзнак — Джон Глэб 1985 — Мужчыны і ўсе астатнія 1994 — Весяленькая паездка 2000 — Фартуна — капітан Фама Арчылавіч 2008 — Каралева — Дадыяні Іраклій Надаравіч