Бярэ́жцы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рычоўскага сельсавета.
Геаграфія За 42 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.
На рацэ Сцвіга (прыток ракі Прыпяць). На поўдні і ўсходзе нацыянальны парк «Прыпяцкі».
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, побач з якой на ўсходзе паралельна да яе знаходзяцца 3 кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Рычоўскага царкоўнага прыходу. У выніку пажару 29 чэрвеня 1885 года згарэла 28 двароў. З 1896 года працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася капліца.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1944 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. 102 жыхара загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Хільчыцы). Дзейнічаюць пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
У 1979 годзе абстаўлены помнік М. М. Марозу — юнаку, які, ратуючы школьнікаў, загінуў ад выбуху снарада знойдзенага падчас уборкі бульбы.
Насельніцтва 1897 год — 46 двароў, 302 жыхара (паводле перапісу). 1917 год — у вёсцы і фальварку 331 жыхар. 1925 год — 51 двор. 1940 год — 94 двары, 460 жыхароў. 1959 год — 408 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 112 гаспадарак, 270 жыхароў. 2019 год — 132 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рычоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна