Відо́шын. Сустракаецца таксама варыянт Відо́шына, н. (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвоненскага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 232 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаюцца 2 кароткія вуліцы і завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў канцы XIX стагоддзя як сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1930-х гадах у вёску пераселены жыхары з найблізкіх сяліб, і ў выніку сфарміравалася новая вуліца. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса "Чырвоны Бор" (цэнтр - вёска Семенча). Дзейнічае клуб.
Насельніцтва Колькасць 2004 год - 66 гаспадарак, 151 жыхар.
Дынаміка 1917 год - 60 жыхароў. 1921 год - 12 двароў. 1959 год - 241 жыхар (паводле перапісу). 2004 год - 66 гаспадарак, 151 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чырвоненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна