Варо́ніна (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 33 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 266 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да цэнтра шыротнай просталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі бескурганны магільнік ранняга жалезнага стагоддзя (у цэнтры вёскі) і 2 селішчы ранняга жалезнага стагоддзя (у 0,3-0,8 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1671 годзе фальварак Варонічы, валоданне Радзівілаў. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.
У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Перамога» (цэнтр — вёска Запясочча).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 53 гаспадаркі, 109 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 262 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 53 гаспадаркі, 109 жыхароў.
Славутасці Селішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (1-е тысячагоддзе да н.э. — пачатак 2-га тысячагоддзя н.э.), на ўскраіне вёскі, на правым беразе старыцы р. Вароніна — Селішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 0,5 км на поўнач ад вёскі — Селішча-3 перыяду ранняга жалезнага веку (ІІІ стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 0,3 км на поўнач ад кароўніка, на беразе р. Вароніна — Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (ІІ стагоддзе да н.э. — І стагоддзе н.э.), у цэнтры вёскі —
Вядомыя асобы Міхаіл Іванавіч Русы — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Верасніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна