Во́странка (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 5 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 228 км ад Гомелю.
Гідраграфія На рацэ Навуць (прыток ракі Прыпяць).
Транспартная сетка Побач аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з падзеленых ракой 2 частак: усходняй (бессістэмная забудова ўздоўж ракі) і заходняй (плыўна выгнутая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічалі клуб, бібліятэка.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 58 гаспадарак, 103 жыхара.
Дынаміка 1925 год — 18 двароў. 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 58 гаспадарак, 103 жыхара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна