Бяча́нская Бу́да. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.

Геаграфія За 37 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 270 км ад Гомелю.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чэрнічы — Жыткавічы. Планіроўка складаецца з 2 плыўна выгнутых шыротных вуліц, злучаных паміж сабой на ўсходзе і захадзе. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 года нямецкія акупанты спалілі 30 двароў і забілі 9 жыхароў. 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Савецкая Беларусь» (цэнтр — вёска Азяраны).

Насельніцтва 1897 год — 19 двароў, 76 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 89 жыхароў. 1917 год — 110 жыхароў. 1940 год — 31 двор, 170 жыхароў. 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў. 2019 год — 14 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна