Града́ (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

На захадзе біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Нізоўе Случы».

Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 263 км ад Гомелю.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаецца просталінейная шыротная вуліца. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе засценак Грады ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні 1 двор, 4 жыхара. У 1917 годзе ў Жыткавіцкай воласці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Града». У 1930-х гадах у вёску пераселены жыхары найблізкіх сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 30 жыхароў. У памяць пра загінулых у 1975 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск і 3 пліты з імёнамі загінулых. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу «XX партз'езд». Змесцаваны пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 119 гаспадарак, 317 жыхароў.

Дынаміка 1917 год — 301 жыхар. 1921 год — 68 двароў, 335 жыхароў. 1925 год — 85 двароў. 1940 год — 329 жыхароў. 1959 год — 418 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 119 гаспадарак, 317 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна