Грычы́навічы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
З 49 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 21 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 176 км ад Гомелю. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Вакол лес. На ўсходзе Беразняцкі канал.
Гісторыя На карце XIX ст. (Шуберта) на захадзе ад Грычынавічаў, цераз раку Лань, вялізнае балота Грычына.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкам павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхоцкая ўласнасць. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе вёска ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца як паселішча ў Ленінскім царкоўным прыходзе. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі 200 двароў і забілі 76 жыхароў. 34 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).
Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая вуліца, На поўдні паралельна асноўнай праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва 1897 год — 34 двары, 450 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 88 двароў, 611 жыхароў. 1940 год — 201 двор, 876 жыхароў. 1959 год — 708 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна