Берасце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага, пазней Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце.
Найважнейшыя гарады і мястэчкі: Белая, Бяроза, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Гарадзішча, Дывін, Каменец, Кобрын, Кодань, Леўкава (Дакудава), Міжрэчча, Пружаны, Пяшчатка, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашова, Янаў (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў — Пружаны, Высока-Літоўск, Кобрын, Белая, Уладава, Кодань).
Сімволіка
Павятовая харугва была блакітнага колеру з выявай «Пагоні» ў чырвоным полі.
Гісторыя
Утварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляшскага ваяводстваМікалай Камінскі. Берасцейскі павет // С. 105.. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў перайшоў да Берасцейскага ваяводства. Адначасова ў яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.
У 1616 годзе ад Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павета Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады, Межырэч, Палюбічы, Росаш, Яблань і іншыяМіхаіл Спірыдонаў. Агляд працы: Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map. // «Беларускі гістарычны агляд». Том 9. Сшытак 1—2 (16—17), снежань 2002, а колькасць дымоў скарацілася на 44 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..
У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, са складу Берасцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у горадзе Кобрын.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) большая частка павету апынулася ў складзе Расійскай імперыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.
Дэмаграфія
У сярэдзіне XVII стагоддзя налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., пасля вайны яно скарацілася да 147 тыс. чал.Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах //
Станам на 1775 год павет налічваў 32 554 дымыPowiat brzeski // S. 341..
Геаграфія
У склад Берасцейскага павета ўваходзіла тэрыторыя Берасцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Літаратура
Powiat brzeski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341
Катэгорыя:1513 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1513 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1795 годзе