Гуле́вічы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 245 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле інвентара 1813 года фальварак. У 1850 годзе ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Ленінскага царкоўнага прыходу. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 81 гаспадарка, 185 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 21 двор. 1897 год — 17 двароў, 237 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 39 двароў, 287 жыхароў. 1925 год — 50 двароў. 1940 год — 65 двароў, 395 жыхароў. 1959 год — 476 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 81 гаспадарка, 185 жыхароў.
Вядомыя выхадцы Ф. І. Лісовіч — камісар, затым камандзір партызанскай брыгады імя С. М. Кірава ў Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Юркевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна