Грэ́бень (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 10 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 223 км ад Гомелю.
Гідраграфія На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка Аўтамабільная дарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой далучаюцца 3 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца як паселішча Жыткавіцкага царкоўнага прыходу. У 1917 годзе дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 47 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, дзіцячыя яслі-сад.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 90 гаспадарак, 168 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 31 двор, 188 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 43 двары, 269 жыхароў. 1917 год — 300 жыхароў. 1921 год — 57 двароў, 314 жыхароў. 1925 год — 71 двор. 1959 год — 456 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 90 гаспадарак, 168 жыхароў.
Вядомыя асобы Сяргей Анатолевіч Хільман (нар. 1964) — беларускі дзяржаўны службовец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна