Замо́шша (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Геаграфія У 35 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 11 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 267 км ад Гомелю.

Вакол лес. На захадзе меліярацыйныя каналы.

Побач аўтадарога Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай рэдка размешчанымі драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя, як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 14 жыхароў. 12 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Дуброва).

Насельніцтва 1917 год — 121 жыхар. 1921 год — 26 двароў, 263 жыхара. 1925 год — 40 двароў. 1940 год — 58 двароў, 215 жыхароў. 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.

Вядомыя асобы Яўгенія Еўдакімаўна Мальчэўская (1949—2008) — беларуская паэтэса.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Марохараўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна