Вольга Навоя Такарчук (; нар. 29 студзеня 1962, Сулехаў) — польская пісьменніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтэса. Адна з самых чытаных польскіх пісьменніц. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2018) «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця»nashaniva.by.
Біяграфія Навучалася ў Варшаўскім універсітэце (псіхалогія). Падчас навучання працавала валанцёрам з псіхічна хворымі падлеткамі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе пераехала ва Уроцлаў, а потым у Валбжых, дзе працавала псіхатэрапеўтам. Вольга Такарчук лічыць сябе паслядоўніцай Карла Густава Юнга і называе яго псіхалогію адной з крыніц сваёй творчасці.
У студзені 1998 года адна з падпісантаў Беларускай дэкларацыі свабоды. Сябра польскай партыі «зялёных».
Жыве ва Уроцлаве. Мае невялікі вясковы дом у Новай Рудзе пад Уроцлавам, купіла яго, каб быць бліжэй да сваіх любімых мясцін — гор. У Новай Рудзе ладзіць штогадовы фестываль «Горы літаратуры».
Творчасць У друку дэбютавала ў 1979 годзе апавяданнем пад псеўданімам Наташа Баровін (Natasza Borowin). А ў 1989 годзе пабачыла свет яе першая кніга — зборнік вершаў «Гарады ў люстэрках» (Miasta w lustrach). Дэбютная кніга прозы — раман «Шлях людзей Кнігі» (Podróż ludzi Księgi) — выйшла ў 1993 годзе, за яе Такарчук атрымала ўзнагароду Польскага таварыства кнігавыдаўцоў.
Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў ападяданняў. Стварыла перапляценне рэальнай гісторыі і нацыятворчага міфу. Кніга «Правек і іншыя часы» (Prawiek i inne czasy, 1996) стала ўвасабленнем гісторыі Польшчы і адначасова ўвасабленнем гісторыі аднаго чалавека. Цераз прызму аднаго чалавека, аднаго роду, адной вёсачкі ёй атрымалася перадаць гісторыю ўсяго польскага народа і ўсёй Еўропыnashaniva.by.
Польская назва кнігі Bieguni (2007) азначае старавераў, «бегуноў» або «бежанцаў», якія верылі, што свет прасякнуты злом і што адзінай магчымасцю ўцячы ад гэтага зла — быць у пастаянным руху. Галоўная тэма раману — экзістэнцыяльная сітуацыя чалавека, які падарожнічае. Bieguni — гэта метафара сучасных вандроўнікаў. Над кнігаю аўтарка працавала тры гады і пісала яе пераважна ў дарозеsvaboda.org.
Раман «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (Prowadź swój pług przez kości umarłych, 2009) — дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня — інжынерка на пенсіі, настаўніца англійскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету — ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць: ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры.
Некаторыя творы пісьменніцы экранізаваныя. У прыватнасці, рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot» паводле рамана Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», прэм’ера адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2017 годзеhttps://iwroclaw.com/ru/eternal-polyachka-s-ukrainskimi-kornyami-olga-tokarchuk-ee-luchshie-knigi-i-literaturnye-premii.
Творы Miasto w lustrach (1989 — зборнік вершаў) Podróż ludzi Księgi (1993) E. E. (1995) Prawiek i inne czasy (1996) Szafa (1997) Dom dzienny, dom nocny (1998) Opowieści wigilijne (разам з Ежы Пільхам і Анджэем Стасюком) (2000) Lalka i perła (2000) Gra na wielu bębenkach (2001) Ostatnie historie (2004) Anna In w grobowcach świata (2006) Bieguni (2007) Prowadź swój pług przez kości umarłych (2009) Moment niedźwiedzia (2012) Księgi Jakubowe (2014) Opowiadania bizarne (2018) Profesor Andrews w Warszawie. Wyspa (2018)
Беларускія пераклады
Раманы Правек ды іншыя часы — пер. Марына Шода, 2010 Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых — пер. Марына Шода, 2018 Кнігі Якуба — пер. Марына Шода, 2025
Апавяданні Прачынайся ты забіты (пер. Ганна Пазюк) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава Прафесар Эндрус у Варшаве (пер. Марына Шода) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава Самая брыдкая жанчына ў свеце (пер. Андрэй Хадановіч) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава CHE GUEVARA (пер. Юльян Гайдук) // часопіс ПАМІЖ, № 6-2007
Узнагароды
Прэмія Польскага таварыства кнігавыдаўцоў, 1993 Прэмія Фонду імя Касцельскіх, 1997 Літаратурная ўзнагарода «Ніке», 2008, 2015 Міжнародны Букер і Нобелеўская прэмія па літаратуры, 2018
Спасылкі Афіцыйная старонка Вольгі Такарчук prajdzisvet.org Правек ды іншыя часы. Урывак з рамана Ігра на некалькiх барабанах Жаданне Сабіны Прачынайся, ты забіты
Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі факультэта псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кракава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы