Манікюр (, С.25) — касметычная працэдура па апрацоўцы пазногцяў на пальцах рук і саміх пальцаў рук. Манікюр выконваецца як у салонах прыгажосці ці касметалагічных кабінетах кваліфікаванымі спецыялістамі, так і ў хатніх умовах.
Манікюр можа ўключаць у сябе:
Масаж рук Ванначкі для скуры рук і пазногцяў Догляд пазногцяў, паліроўка, наданне ім формы Упрыгожванне пазногцяў лакам, стразамі і інш Нарошчванне пазногцяў
Манікюр часта сумяшчаецца з педыкюрам, доглядам скуры твару, працэдурамі ў цырульні (стрыжка, афарбоўванне і іншыя віды догляду валасоў).
Часта пад словам «манікюр» разумеюць толькі дызайн пазногцяў.
Катэгорыя:Касметычныя і касметалагічныя працэдуры