thumb|282px|Лонданскі пажар увечары 4 верасня, карціна невядомага мастака. right|thumb|282px|Прыблізныя страты на вечар аўторку, 4-га верасня. Пажар перастаў распаўсюджвацца ў сераду, 5-га верасня.

Вялікі лонданскі пажар () — найбольш разбуральная катастрофа ў гісторыі Лондана, выкліканая неасцярожным абыходжаннем чалавека з агнём.

Гісторыя Пажар пачаўся крыху за паўночы 2 верасня 1666 года ў доме Томаса Фарынора, пекара з Падынг-лэйн, які забыўся спраўдзіць сваю печ перад сном. Выпадковая іскра патрапіла проста на дровы, ад якіх загарэўся цэлы дом. Лічыцца, што першай ахвярай пажару стала служанка Фарынора, якая не паспела (ці збаялася) перабрацца праз дах у суседняе жытло.

Дзякуючы сухому надвор’ю і ўсходняму ветру агонь паціху асягнуў усю цэнтральную частку Лондана. Пажар у горадзе лютаваў чатыры дні (да вечара 5 верасня), за якія спаленымі апынуліся больш за 13000 будынкаў, сярод іх 87 прыходскіх цэркваў, знакаміты Лонданскі мост, сабор Св. Паўла, Каралеўская біржа і інш. У межах гарадскога мура было знішчана 4/5 ўсёй забудовы. Ад стыхіі пацярпелі тысячы гараджан, што засталіся без усялякай маёмасці і сродкаў для існавання. Разам з тым, колькасць ахвяр, згодна афіцыйных звестак, не перавысіла 6-8 чалавек.

Літаратура Morgan, Kenneth O. (2000). Oxford Illustrated History of Britain. Oxford: Oxford.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Лондана Катэгорыя:Падзеі ў Лондане Катэгорыя:Гарадскія пажары Катэгорыя:Верасень 1666 года Катэгорыя:1666 год у Еўропе Катэгорыя:Катастрофы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Вялікабрытаніі