Уладзі́мір Максі́мавіч Белахво́стаў (нар. 1949, Бялынічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласці ў 1949 годзе.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спэцыяльнасці інжынер-механік (1972).
1972—1983 — у структуры ВБМА «Прамтэхмантаж».
З 1983 — у арганізацыйных структурах Кампартыі БССР, старшыня Першамайскага раённага савета народных дэпутатаў г. Мінска.
З 1993 — намеснік старшыні Мінгарвыканкама, курыраваў пытанні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
З 24 снежня 2003 года — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Вызвалены ад пасады міністра 30 чэрвеня 2011УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 30 июня 2011 г. № 287 Об освобождении от должности В.М.Белохвостова.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання