Васіль Іванавіч Жарко (, в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі (2006—2016), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2016—2018).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР у 1956 г.

1971—1975 — вучоба ў медыцынскім вучылішчы.

1975—1977 — служба ў шэрагах Савецкай Арміі.

У 1977 годзе — памочнік санітарнага ўрача раённай Санітарна-эпідэмічная станцыя г. Івацэвічы.

1977—1984 — студэнт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Выдатнік аховы здароўя Беларусі.

1983—1991 — фельчар здароўпункту пры паліклініцы № 29 г. Мінску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Брэста, урач-тэрапеўт, раённы педыятар, загадчык аддзяленнем Драгічынскай раённай бальніцы.

1991—2002 — урач-інспектар, намеснік начальніка ўправы аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.

2002—2003 — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“».

2003—2005 — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт».

з ліпеня 2005 года — выканаўца абавязкаў генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу.

5 мая 2006 года прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра.

29 снежня 2016 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі.

18 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьПрэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада. В. Жарко ва ўрадзе курыраваў сацыяльныя пытанні, у тым ліку адукацыю, ахову здароўя і спорт. Незадоўга да адстаўкі В. Жарко 25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнне пад варту, а таксама прымяненне іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і да намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц.

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалем «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Сям’я Жанаты, мае дачку.

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Біяграфія на сайце Міністэрства аховы здароўя

Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Медыкі Беларусі