Інду́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Індура.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Індура. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 снежня 1949 года гарадскі пасёлак Індура атрымаў статус вёскі. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, РагачыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.. 11 верасня 1962 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і ЛанявічыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адэльскага сельсавета. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзена вёска Сухая ДалінаРашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзены вёскі Кавалічы і ЛашаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 12 верасня 1977 года ў склад Падліпкаўскага сельсавета перададзены вёскі Адэльск, Скраблякі і хутар Мінкаўцы, наўзамен у склад сельсавета з Падліпкаўскага сельсавета перададзены вёскі Лужкі і НовадубаваяРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3543 чалавекі, з іх 48,1 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 8,6 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 3187 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе