Sinking Island — відэагульня ў жанры квэста, створаная па сюжэце Бенуа Сакаля кампаніяй White Birds Productions у 2007 годзе.
Сюжэт Рэспектабельны гатэль, размешчаны на выдатным каралавым востраве. Тут праводзяць час багатыя і вельмі багатыя людзі. Здаецца, што сама прырода засцерагае гэта месца ад усякага роду здарэнняў. Але ўсё мяняецца ў адзін момант. Гаспадар гатэля знойдзены мёртвым, а востраў раптоўна пачынае сыходзіць пад ваду. У гульца ёсць усяго 72 гадзіны, каб расследаваць загадкавае забойства і паспець выратаваць сваё жыццё. Час працуе супраць гульца. Варта замарудзіцца — і частка вострава сыдзе пад ваду, разам з усімі доказамі.
Гульнявы працэс Ёсць два варыянты праходжання гульні: з абмежаваннем па часе, альбо без яго. Пры праходжанні з абмежаваннем, па заканчэнні тэрміну, адпушчанага на расследаванне, востраў пачне апускацца ў ваду.
Спасылкі Афіцыйны сайт Sinking Islandна сайце Microids Sinking Islandна сайце Новага Дыска
Катэгорыя:Відэагульні 2007 года Катэгорыя:Гульні для Nintendo DS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Квэсты Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай