Факультэт сацыякультурных камунікацый — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя Факультэт быў створаны на базе філіяла БДУ ў г. Маскве 11 сакавіка 2004 года. У 2004—2005 навучальным годзе навучанне студэнтаў праводзілася па спецыяльнасцях «Дызайн» і «Міжнародныя адносіны». Першы набор студэнтаў па ўсіх спецыяльнасцях быў праведзены ў 2005 годзе. Гуманітарны факультэт з’яўляецца самым маладым, але бясспрэчна паспяховым факультэтам БДУ, які забяспечвае падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў якасна новага ўзроўню. На ўсіх спецыяльнасцях студэнты паглыблена знаёміцца з камп’ютарнымі тэхналогіямі, што выклікана павелічэннем ролі камп’ютараў і тэхнічных сродкаў пры арганізацыі дзейнасці любога спецыяліста (у навучальным корпусе функцыянуе сучасная медыятэка). Паглыбленае вывучэнне замежных моў абумоўлена працэсамі глабалізацыі, неабходнасцю актывізацыі ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі.

Асноўныя гістарычныя даты стварэння, рэарганізацыі і далучэння кафедраў: 2004 г. — кафедра дызайну, кафедра агульнанавуковых дысцыплін. 2005 г. — кафедра псіхафізіялогіі, кафедра агульнай і клінічнай псіхалогіі. 2006 г. — кафедра інфармацыйных тэхналогій, кафедра менеджменту і арганізацыі аховы здароўя. 2008 г. — кафедра псіхафізіялогіі перайменавана ў кафедру экалогіі чалавека. 2009 г. — кафедра культуралогіі, кафедра тэорыі і практыкі перакладу.

Кафедры На факультэце сацыякультурных камунікацый вядуць работу 9 кафедраў:

кафедра дызайну кафедра інфармацыйных тэхналогій кафедра камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі кафедра культуралогіі кафедра менеджменту і эканомікі сацыяльнай сферы кафедра нямецкай мовы кафедра агульнай і клінічнай псіхалогіі кафедра тэорыі і практыкі перакладу кафедра экалогіі чалавека

Спецыяльнасці Дызайн Прыкладная інфарматыка Культуралогія Менеджмент Сучасныя замежныя мовы Сацыяльная работа

Дэканат Станам на 2026 год: Дэкан факультэта — Аляксандр Вячаслававіч Бурачонак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце — Дзмітрый Васільевіч Лебедзь Намеснік дэкана (на грамадскіх пачатках) па навуковай рабоце — Вікторыя Уладзіміраўна Сяргеева Намеснік дэкана (на грамадскіх пачатках) па пытаннях развіцця супрацоўніцтва і інтэрнацыяналізацыі адукацыі — Кацярына Ігараўна Стэфаноўская

Дэканы Уладзімір Спірын (2004—2005) Уладзімір Яўгенавіч Гурскі (2005—2017) Іван Іванавіч Янушэвіч (2017—2018) Сяргей Аляксандравіч Важнік (2018—2021) Аляксандр Вячаслававіч Бурачонак (з 2022)

Крыніцы

Спасылкі Факультэт сацыякультурных камунікацый

Катэгорыя:Факультэты БДУ