Згуртаванне Беларускай Шляхты, ЗБШ — грамадска-патрыятычная і навукова-культурная добраахвотная арганізацыя асоб шляхецкага стану. Існавала з 1988 г., юрыдычна заснаваная 1 лістапада 1992 г. на 1-м (Устаноўчым) Сойме ў Мінску. Афіцыйна спыніла дзейнасць у маі 2000 годаhttp://www.petergen.com/krukowski/hrick.htm.
Вышэйшы орган — Сойм, паміж соймамі — Найвышэйшая Рада. Выканаўчыя органы: Галоўны сакратарыят і сакратарыяты на месцах. Мае тэрытарыяльныя філіялы, кіруючы орган — соймік. Апошнім Вялікім маршалакам быў Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, Ганаровым маршалакам — граф Андрэй-Станіслаў Цеханавецкі. Асноўныя мэты ЗБШ: аб'яднанне і згуртаванне асоб шляхецкага стану на падставе агульных інтарэсаў, усебаковае вывучэнне, захоўванне, адраджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай духоўнай і матэрыяльнай культуры. Выдавала часопіс «Годнасць». Працуе форум.
Літаратура Грыцкевіч А. Згуртаванне беларускай шляхты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1996. С. 437. Тыр. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі Афіцыйная старонка «Згуртавання Беларускай Шляхты»; Анатоль Грыцкевіч. Беларуская шляхта // Спадчына. (1993); Сапеги из Южной Африки // Белорусская деловая газета (1999); 1 лістапада 1992 году ў Менску адбыўся Першы (Устаноўчы) Сойм Згуртаваньня Беларускай Шляхты // Svaboda.org. (2005).
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арыстакратыя