Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін ( — ) — беларускі вучоны-архівіст, археограф.
Біяграфія Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 1839—1847 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—1853 гг. выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску. Працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскім губернскім праўленні, губернскім статыстычным камітэце. З 1888 г. архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.
Дзейнасць Адзін са складальнікаў і рэдактараў (В.17-26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні іх надзелаў, павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друкаваліся ў газеце «Витебские губернские новости».)
Літаратура Асветнікі зямлі беларускай Х-пачатак ХХст .
Катэгорыя:Археографы Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Архівісты паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай духоўнай семінарыі