Мяжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мяжаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карасінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Дрысвяцкага сельсавета перададзена вёска ПашавічыРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. У 1971 годзе скасаваны вёскі Варнішкі, Едлінова, хутар Мар’яноваРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутар ГарвелішкіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 44 населеныя пункты. 8 красавіка 2004 года Мяжанскаму сельсавету былі перададзеныя 43 населеныя пункты скасаванага Зарачскага сельсавета (Асінаўка, Баярунішкі, Бужаны, Бяляны, Вярбоўка, Гусароўшчына, Дудзішкі, Ельна, Емяльянішкі, Жвірблі, Жвірыні, Заеленцы, Зазоны, Запруддзе, Зарачча, Злота, Зыбкі, Іланцы, Кавалішкі, Каленкішкі, Коханішкі, Краснасельцы, Крукі, Майшулі, Мар’янполле, Міхалішкі, Мякяны, Надбярэжжа, Павялішкі, Пляўшкеты, Пузыры, Пустошка, Пучкінішкі, Пушкарышкі, Пятроўшчына, Раткуны, Рожава, Свілюкі, Струста, Урбаны, Усяны, Шавялішкі, Юцішкі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек, з іх 65,3 % — беларусы, 19,0 % — рускія, 13,9 % — палякі, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1379 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе