Ханга-РоаВарыянты напісання Ханга-Роа і Анга-Роа ў адпаведнасці з артыкулам пра востраў Рапануі: БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.308., таксама Анга-Роа () — горад, адміністрацыйны цэнтр і адзінае сталае паселішча вострава Вялікадня.
Насельніцтва горада складае 3,4 тыс. жыхароў (2005), усяго на востраве пражывае 3,7 тыс. чалавек (2005).
Ханга-Роа ляжыць на паўднёвым захадзе вострава. Дамы ў горадзе не пранумараваны, таму ўсе лісты паступаюць на мясцовую пошту. Амаль усе дарогі ў апошнія гады заасфальтаваныя. Дзейнічае невялікі рынак Ту'у Махеке.
Катэгорыя:Гарады Чылі Катэгорыя:Рапануі (востраў)