Дварэ́цРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с. () — аграгарадок і чыгуначная станцыя ў Беларусі, на рацэ Моўчадзь. Цэнтр сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 810 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Дзятлава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя Упершыню Дварэч згадваецца ў XV стагоддзі як уладанне князя Фёдара Даўголдавіча, пазней Свідрыгайлы, з 1451 — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла збудаваў тут касцёл, паселішча атрымала статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.

thumb|злева|250px|Стары касцёл, фота пач. XX ст.

У 1554—1555 Дварэц знаходзіўся ва ўладанні Івана Гарнастая, з 1555 да канца XVI стагоддзя — Соф'і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII стагоддзі ў тутэйшым касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Боскай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дварэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Слонімскага павета. Станам на 1804 у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я — 77 двароў, 2 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы.

У Першую сусветную вайну Дварэц занялі нямецкія войскі, пазней бальшавікі. 15 красавіка 1919 згуртаванне польскага войска пад камандаю маёра адбіла мястэчка з рук бальшавікоў. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. T. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце.

У 1939 Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Дварэц уваходзіў у склад Навагрудскага раёна. Станам на 1971 у вёсцы было 222 двары, на 1993 — 311 двароў, на 1997 — 302 двары.

У складзе каўгаса імя К. С. Заслонава.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 296 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 143, мяшчан-хрысціян і сялян 145, жабракоў 2 С. 414.; 1878 — 625 чал, з іх 170 іўдзеяўDworzec // S. 236. XX стагоддзе: 1901 — 1373 чал.; 1971 — 609 чал.; 1993 — 850 чал.Валерый Шаблюк. Дварэц // С. 218.; 1997 — 810 чал.

Інфраструктура У Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, пошта.

Эканоміка Ільнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка.

Турыстычная інфармацыя thumb|250px|Новы касцёл, фота 1918

Славутасці Вадзяны млын (канец 19 — пачатак 20 стст.) Касцёл Святога Антонія Падуанскага (1904) Магіла ахвяр фашызму Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (пачатак 20 ст.)

Страчаная спадчына Касцёл

Вядомыя асобы У вёсцы жыў і пахаваны беларускі грамадскі дзеяч і паэт Віталь Губарэвіч.

Галерэя

Літаратура Шаблюк, В. Дварэц / Валерый Шаблюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 218. — ISBN 985-11-0041-2.

Dworzec // S. 236—237.

Спасылкі

г. п. Дварэц на Radzima.org

Катэгорыя:Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства