Леў II (лац.: Leo PP. II), (611 — 3 ліпеня 683) — Папа Рымскі з 17 жніўня 682 да 3 ліпеня 683. Грэк, нарадзіўся на востраве Сіцылія. Вядома пра яго любоў да музыкі і дапамогі бедным. Пасля свайго абрання зацвердзіў анафемы манафелітам, абвешчаныя шостым Сусветным саборам. Пры ім Рымская царква пацярпела ад набегаў лангабардаў і хваляванняў у епархіі Равены. Пахаваны ў Рыме.
Катэгорыя:Папы Рымскія