Зігфрыд Ленц (; , Элк, Усходняя Прусія — , ) — нямецкі пісьменнік, навеліст, драматург.

Біяграфія Зігфрыд Ленц нарадзіўся 17 сакавіка 1926 года ў мястэчку Элк ва Усходняй Прусіі ў сям'і мытнага чыноўніка.

Творчасць Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфашысцкае Супраціўленне ў II сусветную вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) выяўлены ўзаемадачыненні асобы і гісторыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах II сусветнай вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Такой пяшчотнай была Зулейкен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу каля Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філасофскай драмы-прытчы «Час бязвінных» (1961), радыёп'ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сімволікі, уплыў філасофіі экзістэнцыялізму.

Бібліяграфія Некаторыя творы: Ястрабы ў небе (1951) Хлеба і відовішчаў (1959) Урок нямецкай (1968) Жывы прыклад (1973) Краязнаўчы музей (1978) Хвіліна маўчання (ням. Schweigeminute; 2008)

Кнігі Ленца перакладзены на 30 моў свету і іх агульны тыраж складае каля 25 мільёнаў.

Беларускія пераклады Прыхільнік ураду // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Літаратура Лявонава Е. Ленц // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Драматургі Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Элку