Шарль Месье (; 26 чэрвеня 1730, Бадонвілер, Латарынгія — 12 красавіка 1817, Парыж) — французскі астраном, член Парыжскай Акадэміі навук (1770).
Месье сістэматычна вёў пошукі новых камет. У 1763—1802 гадах ён адкрыў 13 камет, у тым ліку кароткаперыядычную камету D/1770 L1 (старое абазначэнне 1770 I), названую пазней імем А. І. Лекселя. Ён таксама склаў каталог туманнасцяў і зорных скопішчаў, які атрымаў імя астранома. Першае выданне каталога выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб'ектаў. Другое выданне каталога (1781) ўтрымлівала 103 аб'екты. Сучасная яго версія змяшчае 110 аб'ектаў, з якіх больш за 60 адкрыта самім Месье.
Каметы, адкрытыя Месье C/1760 B1 (Messier) C/1763 S1 (Messier) C/1764 A1 (Messier) C/1766 E1 (Messier) C/1769 P1 (Messier) D/1770 L1 (Lexell) C/1771 G1 (Messier) C/1773 T1 (Messier) C/1780 U2 (Messier) C/1788 W1 (Messier) C/1793 S2 (Messier) C/1798 G1 (Messier) C/1785 A1 (Messier-Mechain) — сумесна з П. Мешэнам
Гл. таксама Каталог Месье
Спасылкі
Катэгорыя:Астраномы Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Першаадкрывальнікі камет