2014 — невысакосны год, пачынаецца ў сераду па Грыгарыянскім календары.
«Год гасціннасці» ў БеларусіЛукашэнка аб'явіў 2014 год Годам гасціннасці «Год культуры» у РасііУказ аб правядзенні Года культуры. Гарады Рыга (Латвія) і Умеа (Швецыя) сталі культурнымі сталіцамі Еўропы на 2014 год. Міжнародны год крышталаграфіі (ЮНЕСКА)Міжнародныя гады ЮНЕСКА. Гродна — культурная сталіца Беларусі.
Падзеі
Студзень
1 студзеня: Латвія, Румынія і Харватыя далучаюцца да зоны Еўра. Новым Прэзідэнтам Швейцарыі стаў Дыдзе БуркхальтэрНовым прэзідэнтам Швейцарыі стаў Дыдзе Буркхальтэр. 3 студзеня: Прэзідэнтам Мадагаскара абраны РаджаанарымампіянінаПрэзідэнтам Мадагаскара абраны Раджаанарымампіяніна. 5 студзеня: Парламенцкія выбары ў Бангладэш. 13 студзеня: У Мінску стартавалі моўныя курсы «Мова ці кава» і «Мова нанова». Крышціяну Раналду, прызнаны найлепшым футбалістам 2013, атрымаў «Залаты мяч» ФІФА на ўрачыстай цырымоніі ў Цюрыху. 15 студзеня: Прэм’ера спектакля «Пан Тадэвуш» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 21 студзеня: Урад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі. 28 студзеня: Мікалай Азараў падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Украіны.
Люты
2 лютага: У фінале «German Masters» па снукеры перамогу атрымаў кітаец Дзін Цзюньхуэй. 7 лютага: Пачаліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 у Сочы. 18 лютага: Украінскія сілавікі пачалі штурм Майдана, абвясціўшы контртэрарыстычную аперацыю. 22 лютага: Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову пра адхіленне Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта. 23 лютага: Завяршыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 у Сочы.
Сакавік
8 сакавіка: Прапаў самалёт Boeing 777 кампаніі Malaysian Airlines, які ляцеў рэйсам Куала-Лумпур: Пекін. На борце самалёта знаходзілася 239 чалавек. 11 сакавіка: Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым прынята Дэкларацыя незалежнасці Крыма 16 сакавіка: Завяршыўся прафесійны турнір World Open па снукеры ў Хайкоу (Кітай), пераможцам стаў англічанін Шон Мёрфі. Пад расійскім кантролем праведзены рэферэндум ад статусе Крыма. 29 сакавіка: Стартавала Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014.
Красавік
4 красавіка: Кампанія Microsoft скончвае выпуск праграм падтрымкі і абнаўленняў для Windows XP (акрамя версіі для ўбудаваных сістэм).Microsoft Support Lifecycle 7 красавіка: Абвешчана Данецкая Народная Рэспубліка. 26 красавіка: Здарыўся выбух у порце Шахід Раджаі ў Іране. «Чарнобыльскі шлях» прайшоў у Мінску. 29 красавіка: Частковае сонечнае зацьменне.
Май 2 мая: Супрацьстаянне ў Адэсе прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр. 3 мая: Адкрыта Барысаў-Арэна, на якой прайшоў фінал Кубка Беларусі па футболе. 5 мая: У Шэфілдзе (Англія) скончыўся Чэмпіянат свету па снукеры 2014 (пач. 19 красавіка), у фінале Марк Сэлбі перамог Роні О'Салівана. 9 мая: У Мінску пачаўся 78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай (сконч. 25 мая). 10 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне-2014» у Капенгагене. 22 мая: Адбыўся бой пад Валнавахай ва Украіне. 25 мая: Прэзідэнцкія выбары ва Украіне, перамогу атрымаў Пётр Парашэнка. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве.
Чэрвень
3 чэрвеня: Адкрыццё станцыі Мінскага метрапалітэна «Малінаўка». 7 чэрвеня: Пётр Парашэнка заступае на пасаду Прэзідэнта Украіны. 12 чэрвеня: У Бразіліі стартаваў Чэмпіянат свету па футболу 2014. 27 чэрвеня: Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
Ліпень
10 ліпеня: Адкрыццё XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2014». 13 ліпеня: У Бразіліі завяршыўся Чэмпіянат свету па футболе 2014, перамогу ў фінале атрымала зборная Германіі. 15 ліпеня: Аварыя ў Маскоўскім метрапалітэне прывяла да гібелі людзей. 17 ліпеня: Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам.
Жнівень 3 жніўня: Землетрасенне магнітудай 6,3 на паўднёвым захадзе Кітая. 28 жніўня: Завяршыліся Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні 2014 у Кітаі. 30 жніўня: Дональд Туск абраны прэзідэнтам Рады ЕС. 31 жніўня: У Нью-Ёрку прайшла 31-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкіhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=134382.
Верасень
4 верасня: Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім устанаўліваецца прыгранічная тэрыторыя ў раёнах Беларусі, што мяжуюць з Расіяй. 7 верасня: Свята Дзень беларускага пісьменства адзначана ў Заслаўі. 12 верасня: Выйшаў дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» «Underdog». 18 верасня: Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі, 55% удзельнікаў прагаласавала супраць. 19 верасня: У Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі. 22 верасня: Прэм’ер-міністрам Польшчы стала Эва Копач.
Кастрычнік 4 кастрычніка: Парламенцкія выбары ў Латвіі. 22 кастрычніка: Адкрыты помнік Вікіпедыі ў польскім горадзе Слубіцы 23 кастрычніка: Частковае сонечнае зацьменне. 26 кастрычніка: Парламенцкія выбары ва Украіне. Парламенцкія выбары ў Тунісе. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі. 30 кастрычніка: У Буркіна-Фасо пасля масавых пратэстаў і падпалу парламенту ўведзена надзвычайние становішча.
Лістапад 4 лістапада — Выбары ў кангрэс ЗША. 9 лістапада: Апытанне аб незалежнасці Каталоніі. 12 лістапада: Касмічны апарат «Філы» здзейсніў пасадку на камету Чурумава — Герасіменка. 30 лістапада: Парламенцкія выбары ў Малдове.
Снежань 5 снежня: У Мядзелі адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Максіму Танку. 17 снежня: Адноўлены дыпламатычныя адносіны ЗША і Кубы.
Памерлі
5 студзеня: Эйсебіа, партугальскі футбаліст (нар. 25.1.1942) 11 студзеня: Арыэль Шарон, ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 27.2.1928) 15 студзеня: Роджэр Лойд-Пак, англійскі акцёр (нар.8.2.1944) 20 студзеня: Клаўдзіа Абада, італьянскі дырыжор і піяніст (нар. 26.6.1933) 22 студзеня: Мікола Прускі, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША (нар. 1.1.1928) 1 сакавіка: Леанід Левін, беларускі архітэктар (нар. 25.7.1936) 2 сакавіка: Рыгор Барадулін, беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, народны паэт Беларусі (нар. 24.2.1935) 23 сакавіка: Адольфа Суарэс, прэм’ер-міністр Іспаніі (нар. 25.9.1932) 17 красавіка: Габрыэль Гарсія Маркес, калумбійскі пісьменнік (нар. 6.3.1928) 24 красавіка: Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт, пісьменнік, драматург (нар. 9.10.1921) 4 мая: Таццяна Самойлава, народная артыстка Расіі (нар. 4.5.1934) 8 траўня: Анатоль Кудравец, беларускі празаік і перакладчык, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (нар. 1936) 9 мая: Давід Сімановіч, беларускі паэт, перакладчык (нар. 26.6.1932) 30 мая: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч (нар. 28.9.1936) 30 чэрвеня: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр (нар. 13.5.1949) 7 ліпеня: Эдуард Шэварднадзэ, савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 25.12.1928) 12 ліпеня: Валерыя Навадворская, расійскі палітычны дзеяч, дысідэнтка, праваабаронца (нар. 17.5.1950) 13 ліпеня: Надзін Гордымер, паўднёваафрыканская пісьменніца (нар. 20.11.1923) 17 ліпеня: Джозеф Ланге, галандскі даследчык у галіне медыцыны, адзін з піянераў даследавання ВІЧ (нар. 25.9.1954) 25 ліпеня: Карла Бергонцы, італьянскі оперны спявак (нар. 13.7.1924) 1 жніўня: Валянцін Бялькевіч, беларускі футбаліст (нар. 27.1.1973) 29 жніўня: Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак (нар. 4.1.1956) 4 верасня: Данатас Баніёніс, літоўскі акцёр і рэжысёр 20 верасня: Анатоль Беразавой, савецкі касманаўт 25 верасня: Яак Ёала, эстонскі спявак 17 кастрычніка: Міхаіл Марыніч, дзяржаўны дзея Беларусі, дыпламат (нар. 13.1.1940) 9 лістапада: Анатоль Мікалаевіч Маразевіч, беларускі вучоны 9 лістапада: Валерый Дзмітрыевіч Фралоў, беларускі палітычны дзеяч 22 снежня: Джо Кокер, англійскі спявак (нар. 20.5.1944)
Зноскі