Энда Кені (, ; нар. , Каслбар) — прэм’ер-міністр Ірландскай Рэспублікі з 9 сакавіка 2011 года, лідар партыі Фіне гэл.
Нарадзіўся ў сям’і палітыка Генры Кені. Скончыў Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт Голуэй і Педагагічны каледж св. Патрыка, працаваў настаўнікам у малодшых класах. З 1975 года — дэпутат парламента. У 1986-87 быў міністрам па моладзевай палітыцы, у 1994-97 — міністрам гандлю і турызму. У 2002 годзе быў абраны лідарам партыі Фіне гэл і заняў месца лідара апазіцыі ў парламенце.
На парламенцкіх выбарах у лютым 2011 года Кені настойваў на пераглядзе ўмоў шматмільярднага крэдыту з боку ЕС. Каб атрымаць парламенцкую большасць, Фіне гэл пачалі перамовы аб стварэнні кааліцыі з Лейбарысцкай партыяйІрляндыя: ствараецца кіроўная кааліцыя, Радыё Свабода (28.02.2011). 9 сакавіка 2011 года Кені быў зацверджаны прэм’ер-міністрам Ірландыі.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены партыі Фінэ Гэл Катэгорыя:Міністры Ірландыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ірландыі Катэгорыя:Палітыкі Ірландыі