Ян Гевелій (, , 28 студзеня 1611, — 28 студзеня 1687, ) — польскі астраном, канструктар тэлескопаў, кіраўнік горада Гданьска і спадчынны півавар.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Заснавальнік селенаграфіі. Стварыў першыя падрабязныя карты Месяца (у творы «Селенаграфія, або Апісанне Месяца», 1647), адкрыў аптычную лібрацыю Месяца, фазы Меркурыя. Склаў першы сістэматычны агляд усіх назіраных камет, каталог становішчаў 1564 зорак. Адкрыў 4 каметы, вылучыў 11 новых сузор’яў. Вырабляў секстанты, квадранты без оптыкі (для дакладных вымярэнняў), рэфрактары даўжынёй да 70 м («паветраныя трубы»). Пабудаваў абсерваторыю ў Гданьску, якую апісаў у творы «Нябесная машына» (1673).
Літаратура
Спасылкі
Куликовский П. Г. Ян Гевелий // Историко-астрономические исследования, вып. VII. Москва, 1961. С. 258—288. // на pawet.net
Катэгорыя:Астраномы Польшчы Катэгорыя:Першаадкрывальнікі камет