Жазэф Луі Лагранж (, ; 25 студзеня 1736, Турын — 10 красавіка 1813, Парыж) — французскі матэматык, астраном і механік італьянскага паходжання. Нараўне з Эйлерам — адзін з найвыдатнейшых матэматыкаў XVIII стагоддзя. Асабліва праславіўся выключным майстэрствам у абагульненні назапашанага навуковага матэрыялу.

Аўтар класічнага трактату «Аналітычная механіка», у якім усталяваў фундаментальны «прынцып магчымых перасоўванняў» і завяршыў матэматызацыю механікі. Унёс грандыёзны ўклад у развіццё аналізу, тэорыі лікаў, тэорыю імавернасцей і лікавыя метады, стварыў варыяцыйнае злічэнне.

Спасылкі Leçons sur le calcul des fonctions. Paris: Coursier, 1806.

Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Постаці французскай механікі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы Катэгорыя:Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне