Жорж-П’ер Сёра (, , Парыж — , Парыж) — французскі мастак-постімпрэсіяніст, заснавальнік неаімпрэсіянізму, стваральнік метаду жывапісу пад назвай «дывізіянізм», або «пуантылізм».

Біяграфія

Жорж Сёра нарадзіўся 2 снежня 1859 года ў Парыжы ў багатай сям’і. Яго бацька, Антуан-Крызастам Сёра, быў юрыстам і выхадцам з Шампані; маці, Эрнесцін Феўр, была парыжанкай. Наведваў . Затым служыў у арміі ў Брэсце. У 1880 г. вярнуўся ў Парыж. У пошуку свайго стылю ў мастацтве вынайшаў так званы пуантылізм — мастацкі прыём перадачы адценняў і колеру з дапамогай асобных каляровых кропак. Прыём выкарыстоўваецца ў разліку на аптычны эфект зліцця дробных дэталяў пры разглядванні малюнка на адлегласці.

Жорж Сёра спачатку вывучаў мастацтва з Джасцінам Лекуінам, скульптарам. Пасля вяртання ў Парыж працаваў у студыі разам з двума сябрамі студэнцкага перыяду, а затым уладкаваў уласную майстэрню. Сёра, як і яго сябар — мастак Сіньяк, імкнуўся да строга навуковага метаду дывізіянізму (тэорыі раскладання колераў). На электроннай аналогіі гэтага метаду грунтуецца праца растравага дысплея. На працягу наступных двух гадоў асвойваў мастацтва чорна-белага малюнка. У 1883 годзе Сёра стварае сваю першую выдатную працу — вялізнае маляўнічае палатно «».

Пасля таго, як яго жывапіс быў адхілены Парыжскім Салонам, Сёра аддаў перавагу індывідуальнай творчасці і саюзам з незалежнымі мастакамі Парыжа. У 1884 г. ён і іншыя мастакі (у тым ліку Максімільен Люс) сфармавалі . Там ён знаёміцца з мастаком Полем Сіньякам, які пасля таксама будзе выкарыстоўваць метад пуантылізму. Улетку 1884 г. Сёра пачаў працу над сваёй самай знакамітай карцінай — «Востравам Гранд-Жат».

У пэўны перыяд Сёра жыве з мадэллю Мадэлін Наблох, якую ён паказвае ў працы «».

Сёра памёр у Парыжы 29 сакавіка 1891 года. Прычына смерці Сёра сумніўная і была прыпісаная форме менінгіту, пнеўманіі, інфекцыйнаму эндакардыту і / або (найбольш верагодна) дыфтэрыі. Яго сын памёр праз два тыдні ад той жа хваробы. Пахаваны Жорж-П’ер Сёра на могілках Пер-Лашэз.

Літаратура

Спасылкі

Жыццё і творчасць Жоржа-П’ера Сёра на сайце Карціны Імпрэсіяністаў Карціны Жоржа-П’ера Сёра

Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Пуантылізм Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз