Група армій «A» () — адна з груп армій Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Стварэнне групы армій. Кампанія на Захадзе Група армій «A» была сфарміравана ў кастрычніку 1939 г. у Рэйнланд-Пфальцы падчас Дзіўнай вайны з 12-й і 16-й армій. У сувязі з падрыхтоўкай наступу на Францыю ў маі 1940 г. у групу былі дададзены 2-я і 4-я армія. Усяго ў групе да таго моманту было 45 дывізій (з іх 7 танкавых і матарызаваных).

Па плану «Гельб» групе «А» адводзілася вырашальная роля пры ўварванні ў Францыю. Злучэнні вермахта, якія ўваходілі ў склад групы, перайшлі Ардэны, нанеслі ўдар у кірунку Ла-Манша і былі спынены ля Дзюнкерка. У другім перыядзе кампаніі ў Францыі групе армій «А» былі падпарадкаваны ўсе танкавыя і матарызаваныя дывізіі. Пасля падпісання капітуляцыі французскай арміі на аснове штаба групы армій «А» было створана Камандаванне «Захад».

Усходнееўрапейскі тэатр

Пасля паразы Чырвонай Арміі пад Харкавам Гітлер падзяліў групу армій «Поўдзень» на дзве часткі: «А» і «Б». Група «А» прызначалася для наступу на Паўночны Каўказ з мэтай захопу нафтавых палёў паблізу Грознага і Баку. 11-я армія, якая ўваходзіла ў склад групы армій «А», вылучалася для штурму СевастопаляСевастопаль паў на пачатку ліпеня 1942 г.; пасля гэтага частка 11-й арміі разам з Манштэйнам была пераведзена ў групу армій «Поўнач», а іншая частка была падзелена паміж групай армій «Цэнтр» і групай армій «Поўдзень» (Група «А»).. Падчас летняга наступу 1942 г. часткі германскай арміі здолелі захапіць практычна ўвесь Паўночны Каўказ, уключаючы стратэгічна важны порт Новарасійск. Не задаволены тэмпамі наступу, Адольф Гітлер адхіліў ад камандавання групай фельдмаршала Ліста і на працягу двух месяцаў асабіста ажыццяўляў кіраўніцтва арміямі са сваёй стаўкі ў Вінніцы. Аднак да лістапада 1942 г. наступ армій групы «А» быў спынены на мяжы Каўказскага хрыбта. Пасля паразы нямецкіх войскаў пад Сталінградам над войскамі групы армій «А» навісла пагроза акружэння. У студзені—лютым 1943 г. нямецкія войскі арганізавана адышлі на Таманскі паўвостраў, адкуль былі выбіты толькі да кастрычніка 1943 г.На Таманскі паўвостраў адышла толькі 17-я армія; 1-я танкавая армія са складу групы «А» была адведзена праз Растоў-на-Доне ў канцы студзеня 1943 г.. У другой палове 1943 г. падраздзяленні групы армій «А» трымалі абарону ў Крыме і ў Паўднёвай Украіне. У 1944 г., у выніку праведзенай савецкімі войскамі аперацыі па вызваленні Правабярэжнай Украіны, група армій «А» панесла вялікія страты і была пераназвана ў групу армій «Паўднёвая Украіна».

Камандуючыя генерал-палкоўнік Герд фон Рундштэт (26.10.1939 — 19.07.1940) генерал-фельдмаршал Герд фон Рундштэт (20.07.1940 — 10.10.1940) генерал-фельдмаршал Вільгельм Ліст (10.07.1942 — 09.09.1942) галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі Германіі Адольф Гітлер (10.09.1942 — 22.11.1942) генерал-палкоўнік Эвальд фон Клейст (22.11.1942 — 31.01.1943) генерал-фельдмаршал Эвальд фон Клейст (01.02.1943 — 30.03.1944) генерал-палкоўнік Ёзэф Харпе (23.09.1944 — 17.01.1945) генерал-палкоўнік Фердынанд Шорнер (17.01.1945 — 25.01.1945)

Баявы склад групы армій «А»

Май 1940 г. штаб групы армій «А» 570-ы полк сувязі групы армій «А» 2-я армія — камандуючы генерал-лейтэнант Максіміліян фон Вейхс 4-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Ханс Гюнтэр фон Клюгэ 12-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Вільгельм Ліст 16-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Эрнст Буш танкавая група «Клейст» — камандуючы генерал ад кавалерыі Эвальд фон Клейст

Жнівень 1942 г. штаб групы армій «А» 530-ы полк сувязі групы армій «А» 1-я танкавая армія — камандуючы генерал ад кавалерыі Эберхард фон Макензен 17-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Рыхард Руаф 11-я армія — камандуючы генерал-фельдмаршал Эрых фон Манштэйн

Кастрычнік 1943 г. штаб групы армій «А» 530-ы полк сувязі групы армій «А» 17-я армія — камандуючы генерал інжынерных войскаў Эрвін Ёнеке 6-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Карл-Адольф Голіт

Сакавік 1944 г. штаб групы армій «А» 530-ы полк сувязі групы армій «А» 17-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Фердынанд Шорнер 6-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Карл-Адольф Голіт 3-я румынская армія — камандуючы генерал-палкоўнік Петрэ Думітрэску

Кастрычнік 1944 г. штаб групы армій «А» 558-ы полк сувязі групы армій «А» 17-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Фрыдрых Шульц 4-я танкавая армія — камандуючы генерал танкавых войскаў Фрыц-Губерт Грэзер 1-я танкавая армія — камандуючы генерал-палкоўнік Готхард Хайнрыцы

Студзень 1945 г. штаб групы армій «А» 558-ы полк сувязі групы армій «А» 17-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Фрыдрых Шульц 4-я танкавая армія — камандуючы генерал танкавых войскаў Фрыц-Губерт Грэзер 1-я танкавая армія — камандуючы генерал-палкоўнік Готхард Хайнрыцы 9-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Тэадор Бусе

Літаратура Буркхарт, Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4 Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия. Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0

Заўвагі

Катэгорыя:Нямецкія групы армій у Другой сусветнай вайне