thumb|right|250px|Мармелад на хлебе thumb|right|250px|Цвёрды мармелад
Мармела́д — кулінарны прадукт, прыгатаваны з фруктаў, вараных з цукаром з даданнем пекціна і смакавых дадаткаў (можа лічыцца разнавіднасцю густога варэння). У англамоўных краінах слова азначае толькі варэнне з цытрусавых (асабліва з апельсінаў). У СССР у мармелад дадавалі інгрэдыенты, якія не маюць дачынення да садавіны (напрыклад, агар-агар).
Гісторыя Слова паходзіць ад партугальскага marmelada, які азначае выключна варэнне з айвы. Густое варэнне з апельсінаў з такой назвай стала папулярна ў Вялікабрытаніі, адкуль мода на такія прадукты пракралася на кантынент разам з назвай — у нямецкай мове Marmelade азначае варэнне наогул.
Паводле іншых крыніц В. В. Похлебкин. Кулинарный словарь, 2002 «мармелад» у перакладзе з французскага азначае — старанна прыгатаваная страва колеру яблыкаў.
Еўрапейцы пазнаёміліся з мармеладам падчас Крыжовых паходаў у Малай Азіі. Гістарычная радзіма мармеладу — Блізкі ўсход і Усходняе Міжземнамор'е. Для таго, каб захаваць ураджай, плады ці сок ягад і садавіны выварвалі да максімальнага згушчэння.
left|180px|thumb|<center>Партугальскі мармелад з айвы
Гл. таксама Варэнне Жэле
Катэгорыя:Кандытарскія вырабы