Выдрыца — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца як адгалінаванне (Сосніца) ад ракі Ала за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Плесавічы, упадае ў Бярэзіну (возера Асінкі) на поўначы ад горада Светлагорск. У вярхоўі цячэ праз лес, ніжэй вёскі Старына рэчышча акаймаванае лугавой абалонай.
Літаратура
Ліст карты N-35-132. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна