Асінто́рф (, ) — аграгарадок у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на поўнач ад шашы , за 17 км на поўнач ад Дуброўна. Асінторф уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Асінторфскага сельсавета. Гэта другі па населенасці пункт раёна.Дубровенскі райвыканкам Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Асінаўка, за 7 км на поўдзень ад Асінторфа.
Гісторыя Гістарычным папярэднікам Асінторфа лічыцца паселішча Востраў Юр'еў, якое ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1672 годзе. Гэты край здаўна славіўся багатымі пакладамі торфу.
11 ліпеня 1927 года пачалося будаўніцтва БелДРЭС каля Оршы. На Асінаўскім тарфяным балоце для забеспячэння станцыі палівам узніклі рабочыя пасёлкі, якія аб'ядналіся пад назвай торфапрадпрыемства «Асінторф». Спачатку рабочыя жылі ў бараках, а торф здабывалі ўручную — пры дапамозе рыдлёвак і тачак. Прадпрыемства хутка стала найбуйнейшым торфанарыхтоўчым аб'ектам БССР, дзе працавалі тысячы чалавек. У лістападзе 1939 года савецкія ўлады даставілі на торфараспрацоўкі больш за 1 000 палонных польскіх афіцэраў, многія з якіх загінулі ад цяжкай працы і кепскіх умоў.
Пад акупацыяй у Вялікую Айчынную вайну былым дырэктарам торфапрадпрыемства Г. Р. Амельчанкам з маладых рабочых торфапрадпрыемства і вучняў сярэдняй школы 10 жніўня 1941 года створана падполле, якое аб’ядноўвала каля 50 чалавек. Да лістапада 1942 г. дзейнасцю падполля кіраваў камандзір партызанскай брыгады «Дзядзькі Косці» К. С. Заслонаў, у лютым — кастрычніку 1943 г. — I. Р. Шлапакоў.
Уладкаваўшыся ва ўстановы акупантаў, падпольшчыкі перадавалі партызанам звесткі пра дыслакацыю войск праціўніка, перапраўлялі за лінію фронту і да партызан савецкіх грамадзян, здабывалі зброю, боепрыпасы, медыкаменты, забяспечвалі партызанскіх разведчыкаў дакументамі, здзяйснялі дыверсіі. Летам 1942 г. гітлераўцы пачалі фарміраванне з савецкіх ваеннапалонных і калабарантаў так званай Рускай нацыянальнай народнай арміі. Падпольшчыкі заводзілі знаёмствы сярод афіцэраў і салдат, калі асобныя групы і падраздзяленні так званых народнікаў паказвалі жаданне і гатоўнасць пайсці ў партызаны, падпольшчыкі дапамагалі ім у гэтым. Байцамі партызанскіх фарміраванняў сталі сотні былых варожых салдат і афіцэраў. Летам і восенню 1943 г. пад пагрозай арышту і з набліжэннем лініі фронту падпольшчыкі ўліліся ў 16‑ю Смаленскую партызанскую брыгаду.
Пасля вайны пасёлак і прадпрыемства былі адбудаваны.
8 красавіка 2004 года рабочы пасёлак Асінторф быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў, у сувязі з гэтым быў скасаваны Асінторфскі пасялковы савет і створаны Асінторфскі сельсавет.
Насельніцтва
Прамысловасць У пасёлку дзейнічае торфапрадпрыемства «Асінторф» і торфабрыкетны завод.БСЭ. Асінторф Да заводу праведзена вузкакалейная чыгунка.
Інфраструктура Сярэдняя школа.
Выбітныя мясціны
Царква Брацкая магіла (1941—1944 гады) Помнік падпольшчыкам
Вядомыя асобы Валянціна Уладзіміраўна Абразова — спартсменка, майстар спорту. Рэгіна Пракопаўна Харошка (нар. 1938) — беларускі фізікахімік.
Крыніцы
Спасылкі
Прагноз надвор’я ў п. Асінторф
Катэгорыя:Асінторфскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна