Альфрэд Ізідор Ромер (, Вільня — , ) — беларускі і польскі жывапісец, скульптар, мастацтвазнавец, этнограф. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія Паходзіў са старажытнага рыцарска-шляхецкага роду Ромераў, які вядзе свой пачатак з XV стагоддзя, з Саксоніі і перасяліўся ў Вялікае Княства Літоўскае праз Курляндыю. Сын Эдварда Яна Ромера, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і ягонай першай жонкі Ганны з Белазораў; унук прэзідэнта 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда ў 1803—1813 гадах — Міхала Ромера.

Браў урокі малявання ў Канута Русецкага. Удасканальваў сваё майстэрства ў педагогаў «сярэдняй рукі» Л. Бана і А. Аляшчынскага ў Парыжы. Пад канец 1850-х гадоў вярнуўся з-за мяжы ў жыў у спадчынным маёнтку Крэўна (Нова-Аляксандраўскі павет), актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Каласы», які друкаваўся ў Вільні, дасылаў туды свае гравюры і малюнкі на тэму жыцця і побыту мясцовых беларусаў і літоўцаўСпружына экспрэсіі Альфрэда Ромера Фарбавае поле «Мадонны Пінскай» — часопіс «Культура». thumb|left|200px|Хрыстос і сірата thumb|left|200px|Божая Маці з дзіцём ці Мадонна Пінская, 1894

Браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў, пасля паражэння быў арыштаваны і пасаджаны ў Дынабургскую крэпасць. Неўзабаве прадаў маёнтак Крэўна і выехаў у Германію, дзе працягнуў навучанне ў мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Са сваім педагогам Артурам Георгам фон Рамбергам, які разам з Людвігам фон Хагнам аказалі на яго значны ўплыў, і Альбертам Келерам наведаў Італію. У Італіі галоўным чынам быў заняты заказнымі партрэтамі арыстакратаў і садова-паркавымі пейзажамі, таксама капіраваў Веранезэ. Выстаўляў свае гравюры, партрэты і скульптуры ў розных еўрапескіх гарадах: Мюнхене, Кракаве, Парыжы. У сярэдзіне 1870-х вяртаецца на Віленшчыну. З 1874 жыў і працаваў у маёнтку КаралінаваУ Пастаўскім раёне будзе адноўлены маёнтак мастака Альфрэда Ромера = В Поставском районе будет восстановлено имение художника Альфреда Ромера, які належаў яго жонцы графіні Вандзе Сулістроўскай. Гэты этап лічыцца найбольш плённым у яго творчасці: у Каралінаве Ромер падрыхтаваў манаграфію аб вытворчасці слуцкіх паясоў, робіць этнаграфічныя замалёўкі («Сялянская хата», «Сялянская дзяўчына», «Ля карчмы», «Сялянскі двор», «Мешчанін з Віленскай губерні», «Сялянкі з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні», «Стары храм у Кабыльніках Свянцянскага павета», «Вішнева. Двор. Від з фасада», «Царква ў Камаях»). Альфрэд набывае старажытныя рукапісы і дакументы, якія потым перадаў у музеі Кракава. Туды ж пераехаў у 1884-м, стаў членам «Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі навук» і зрабіў памятны даклад «Да гісторыі Віленскай школы прыгожых мастацтваў», а таксама надрукаваў працу «Польскія паясы. Іхнія фабрыкі і знакі».

Памёр 24 студзеня 1897 года ў Каралінаве, пахаваны ў радавой капліцы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.

Творчасць Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты. Яго творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Акрамя жывапісных твораў вядомы бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатуры працы Альфрэда Ромера. Гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту і малюнкі народных касцюмаў беларусаў. Таксама распісваў у праваслаўныя і каталіцкіх храмы.175 гадоў з дня нараджэння Альфрэда Ромера

Памяць Імя А. Ромера носяць вуліцы ў вёсках Камаі і Каралінава, а таксама Пастаўская дзіцячая мастацкая школа. Планавалася ў 2009 годзе, да 600-годдзя раённага цэнтра, недалёка ад школы ўсталяваць помнік мастаку.Хто захавае маёнтак Альфрэда Ромера?

15 жніўня 2001 годзе ў Каралінаве быў усталяваны помнік жонцы Альфрэда Ромера, мясцовай асветніцы Вандзе Ромер (1850—1944; скульптар Алесь ЦыркуноўАлесь Цыркуноў).

Галерэя

Літаратура Romer-Ochenkowska, H. Sztuka litewska: A. Römer // Litwa i Ruś. — 1913. — R. 2. — Z. 7—9. Высоцкі А. Знаёмства з Альфрэдам Ромерам// Нарачаснская зара. — № 115-117. — 13 верасня 2003 г. Драўніцкі І. Мастакі з дынастыі Ромераў . — Паставы, 2013. — 60 с. Драўніцкі І. Мастак з дынастыі Ромераў// Наша вера (Мінск). — 2013. — № 3 (65). Цыркуноў А. Нашчадак старасвецкага роду// Народная воля. — 10 чэрвеня 2003 г. Дробов Л. Н. Живопись Белорус­сии XIX—начала XX в. — Мн., 1974. — С. 207—210. Літвіновіч, А. Ромер Альфрэд Ізідор //  — С. 120—121.

Спасылкі

Спружына экспрэсіі Альфрэда Ромера ПАЯДНАНАСЦЬ ЗЯМНОГА І ВЕЧНАГА //Алесь МАРЦІНОВІЧ

Альфрэд Ізідор Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Тракаі Катэгорыя:Памерлі ў Пастаўскім раёне