Падзеі 10 студзеня: Пачаўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расійскай імперыі. 13 ліпеня: Гульельма Марконі аформіў патэнт на радыё ў ЗША. 18 ліпеня: Працягласць працоўнага дня на прадпрыемствах Расійскай імперыі скарочана да 11,5 гадзін, нядзеля абвешчана выхадным днём. 10 жніўня: Фелікс Хофман, які працаваў у Bayer AG, атрымаў узоры ацэтылсаліцылавай кіслаты ў форме, магчымай для медыцынскага ўжывання. 7 кастрычніка: У Вільні створаны «Бунд» — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
Нарадзіліся 4 лютага: Людвіг Эрхард, нямецкі палітык (пам. 5.5.1977) 18 мая: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр 25 мая: Джын Тані, амерыканскі баксёр 20 ліпеня: Тадэвуш Рэйхштэйн, швейцарскі хімік 31 жніўня: Фрэдрык Марч, амерыканскі акцёр 10 верасня: Жорж Батай, французскі філосаф і пісьменнік 12 верасня: Ірэн Жаліё-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) 18 лістапада: Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Памерлі 3 красавіка: Іаганес Брамс, нямецкі кампазітар і піяніст (нар. 7.5.1833) 12 жніўня: Фёдар Іванавіч Буслаеў, гісторык рускай мовы (нар. 25.10.1818) 17 кастрычніка: Мікалай Гаўрылавіч Славянаў, рускі інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў (нар. 5.5.1854)