1900 год пачынаецца ў панядзелак па грыгарыянскім календары.

Падзеі

4 студзеня: Пад Тыфлісам землетрасенне разбурыла 10 вёсак. Прыкладна 1000 чалавек загінула. 9 лютага: Заснаваны тэнісны турнір Кубак Дэвіса. 8 сакавіка: Заснаваны Людовікам XIV французскі нацыянальны тэатр Камеды Франсэз згарэў да вонкавых сцен. Сярод ахвяр — актрыса Яна Энрайот. 29 снежня быў адкрыты новы будынак. 14 сакавіка: Ратыфікацыя Акта аб Залатым стандарце ЗША. 11 мая: На Пецярбургскім заводзе «Новае адміралцейства» спушчаны на ваду крэйсер «Аўрора». 14 мая: У Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні сучаснасці, у іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны. 17 мая: Выйшла ў свет дзіцячая аповесць-казка «Чараўнік краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баума. 21 мая: Расійская імперыя анексавала Маньчжурыю. 28 мая: У Партугаліі, Іспаніі, Алжыры і некаторых штатах ЗША назіралася поўнае сонечнае зацьменне. 2 ліпеня: Першы палёт дырыжабля канструкцыі Фердынанда фон Цэпеліна. 8 верасня: На тэхаскі горад Галвестан абрынуўся смяротны ўраган, які забраў ад 8 да 12 тысяч жыццяў. 19 кастрычніка: Макс Планк прадставіў на паседжанні Нямецкага фізічнага таварыства працу «Аб адным паляпшэнні закона выпраменьвання Віна». 25 кастрычніка: Вялікабрытанія анексавала паўднёваафрыканскую краіну Трансвааль. 14 снежня: Макс Планк абнародаваў формулу, пазней названую яго імем.

Нарадзіліся 6 студзеня: Аляксандр Фаміч Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. 15 студзеня: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік 18 студзеня: Віктар Баркоўскі, беларускі філолаг 4 лютага: Жак Прэвер, французскі паэт і кінадраматург 12 лютага: Васіль Іванавіч Чуйкоў, савецкі военачальнік 22 лютага: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр 29 лютага (13 сакавіка): Гіоргас Сеферыс, найбуйнейшы паэт у сучаснай грэчаскай літаратуры 19 сакавіка: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) 23 сакавіка: Эрых Фром, нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг 29 сакавіка: Джон Мак-Івен, аўстралійскі палітык, васемнаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі 5 красавіка: Спенсер Трэйсі, амерыканскі акцёр 25 красавіка: Вольфганг Паўлі, швейцарскі фізік-тэарэтык 26 красавіка: Чарлз Рыхтэр, амерыканскі сейсмолаг 1 мая: Іньяцыа Сілонэ, італьянскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч сацыялістычнай арыентацыі 27 мая: Уладзімір Адамавіч Жылка, беларускі паэт, перакладчык, крытык 5 чэрвеня: Дэніс Габар, венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду» 11 чэрвеня: Леапольда Марэчаль, аргенцінскі пісьменнік 17 чэрвеня: Марцін Борман, нацысцкі службовец і бліжэйшы паплечнік Гітлера 29 чэрвеня: Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік, прафесійны лётчык 29 ліпеня: Эйвінд Юнсан, шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1974) 4 жніўня: Елізавета Боўз-Лаян, жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 як Каралева Елізавета, апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), маці каралевы Елізаветы II 25 жніўня: Ханс Адольф Крэбс, нямецка-англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1953) 3 верасня: Урха Кеканен, вядомы фінскі палітык, восьмы прэзідэнт Фінляндыі 7 кастрычніка: Генрых Гімлер, адзін з галоўных палітычных і ваенных дзеячаў Трэцяга рэйха 30 кастрычніка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1967) (пам. 12.3.1991) 3 лістапада: Алі Кельмендзі, дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава 8 лістапада: Маргарэт Мітчэл, амерыканская пісьменніца, аўтар рамана-бестсэлера «Знесеныя ветрам» 14 лістапада: Аарон Копленд, амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог 3 снежня: Рыхард Іаган Кун, нямецкі хімік і біяхімік 7 снежня: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт

Памерлі 6 сакавіка: Готліб Даймлер, нямецкі інжынер і прамысловец. 5 чэрвеня: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт. 25 жніўня: Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт і філосаф. 4 снежня: Вільгельм Лейбль, нямецкі мастак.