Падзеі 1 студзеня: Аб’яднанне шасці калоній (Вікторыя, Заходняя Аўстралія, Квінсленд, Новы Паўднёвы Уэльс, Паўднёвая Аўстралія і Тасманія) у Аўстралійскі Саюз, які атрымаў статус дамініёна Вялікабрытаніі. 2 студзеня: Зігмунд Фрэйд апублікаваў кнігу «Псіхапаталогія паўсядзённага жыцця». 8 ліпеня: У Францыі ўведзена абмежаванне хуткасці руху аўтамабіляў у гарадах — 10 км/гадз. 30 верасня: У Францыі ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя аўтамабіляў, якія могуць дасягаць хуткасці больш за 36 км/гадзіну. 10 снежня: У Стакгольме, на пятыя ўгодкі смерці Альфрэда Нобеля, адбылася першая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі.

Нарадзіліся

16 студзеня: Фульхенсіа Батыста, кубінскі прэзідэнт (1940—1944) і дыктатар (1952—1959) 30 студзеня: Рудольф Карачыёла, нямецкі аўтагоншчык 2 лютага (20 студзеня): Яша Хейфец, амерыканскі скрыпач 19 лютага: Флорэнс Грын, апошняя з ветэранаў Першай сусветнай вайны 20 лютага: Махамед Нагіб, першы прэзідэнт рэспублікі Егіпет 28 лютага: Лайнус Карл Полінг: амерыканскі хімік, крышталограф, лаўрэат двух Нобелеўскіх прэмій: па хіміі (1954) і прэміі міру (1962) 1 сакавіка: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі 4 сакавіка: Жан-Жазеф Рабеарывела, малагасійскі паэт 27 сакавіка: Эйсаку Сато, японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 13 красавіка: Жак Лакан, французскі псіхіятр 15 красавіка: Джо Дэвіс, колішні англійскі прафесіяналы гулец у снукер і англійскі більярд 29 красавіка: Хірахіта, імператар Японіі з 1926 да 1989 гг. 30 красавіка: Сайман Кузнец, амерыканскі эканаміст і статыстык 7 мая: Гэры Купер, амерыканскі акцёр 18 мая: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор 20 мая: Макс Эйвэ, галандскі шахматыст, шахматны літаратар 6 чэрвеня: Сукарна, палітычны і дзяржаўны дзеяч Інданезіі 7 ліпеня: Барбара Картленд, англійская пісьменніца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (пам. 21.5.2000) 20 ліпеня: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык і публіцыст на мове эсперанта 4 жніўня: Луі Армстранг, амерыканскі джазавы музыкант (труба, кларнет) і спявак, кіраўнік ансамбля 8 жніўня: Эрнэст Арланда Лоўрэнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 20 жніўня: Сальваторэ Квазімада, італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) 23 верасня: Яраслаў Сейферт, чэшскі пісьменнік і журналіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) 29 верасня: Энрыка Фермі, італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 27 кастрычніка: Аляксандр Чакс, латвійскі паэт 3 лістапада: Леапольд III, кароль Бельгіі ў 1934—1951 гадах 5 снежня: Уолт Дысней, амерыканскі мультыплікатар і прадпрымальнік Вернер Карл Гейзенберг, нямецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1932) 16 снежня: Маргарэт Мід, прадстаўніца амерыканскай культурнай антрапалогіі, даследчыца праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі 27 снежня: Марлен Дытрых, амерыканская артыстка і спявачка (пам. 6.5.1992) 31 снежня: Карл-Аўгуст Фагерхольм, фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч

Памерлі 8 студзеня: Эвальд Вольні, нямецкі аграном, глебазнавец, фізік (нар. 20.3.1846) 22 студзеня: Вікторыя, каралева брытанская, каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі (з 1837), імператрыца Індыі (нар. 24.5.1819) 27 студзеня: Джузэпэ Вердзі, італьянскі кампазітар (нар. 9.10.1813) 29 студзеня: Юліус Зэйер, чэшскі паэт (нар. 26.4.1841) 12 жніўня: Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі 9 верасня: Анры дэ Тулуз-Латрэк, французскі мастак 30 лістапада: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі