Падзеі 9 лютага: Японская эскадра адмірала Тога атакавала рускую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак руска-японскай вайны. Бой крэйсера «Вараг» і кананерскай лодкі «Карэец» супраць японскай эскадры. Пачалася Руска-японская вайна. 17 лютага: Прэм’ера оперы Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала». 7 мая: Адменена забарона літоўскага друку ў Расійскай імперыі. 14 мая: У Сент-Луісе (ЗША) пачаліся Трэція Алімпійскія гульні. 27 кастрычніка: Адкрыты першыя падземныя ўчасткі Нью-Ёркскага метрапалітэна.

Нарадзіліся 1 студзеня: Мечыслаў Багаткевіч, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазней беатыфікаваны 17 студзеня: Аляксандр Якімовіч, беларускі дзіцячы пісьменнік 18 студзеня: Кэры Грант, англа-амерыканскі акцёр 16 лютага: Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык 14 красавіка: Джон Гілгуд, англійскі акцёр 22 красавіка: Роберт Опенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекту 11 мая: Сальвадор Далі, іспанскі мастак 17 мая: Жан Габэн, французскі акцёр тэатра і кіно 2 чэрвеня: Джоні Вайсмюлер, амерыканскі плывец, алімпійскі чэмпіён 4 жніўня: Вітольд Гамбровіч, польскі пісьменнік 22 жніўня: Дэн Сяапін, кітайскі палітык і рэфарматар 29 жніўня: Вернер Форсман, нямецкі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1956) 30 снежня: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (пам. 26.6.1941)

Памерлі

10 студзеня: Жан-Леон Жэром, французскі мастак (нар. 11.5.1824) 19 красавіка: Ізабела II, каралева Іспаніі ў 1833—1868 гг. (нар. 10.10.1830) 1 мая: Антанін Леапольд Дворжак, чэшскі кампазітар (нар. 8.9.1841) 10 мая: Генры Мортан Стэнлі, журналіст, падарожнік, даследчык Афрыкі (нар. 28.1.1841) 24 верасня: Нільс Фінзен, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1903) (нар.15.12.1860)