Людвіг VII Барадаты (; каля — , ) — герцаг Баварска-Інгальштацкі з 1413 года, сын герцага Стэфана III і Тадэі Вісконці.
Біяграфія Перыяд з 1391 па 1415 гады Людвіг VII пражыў у Францыі пры двары сваёй сястры каралевы Ізабо і яе мужа Карла VI. Там ён стаў бібліяфілам, а вярнуўшыся ў Германію ў 1418 годзе даў распараджэнне пачаць будаўніцтва ў Інгальштаце замка ў французскім стылі.
Стаўшы герцагам, варагаваў з усімі суседзямі, асабліва са стрыечным братам Генрыхам Ландсгуцкім, які вераломна напаў на яго падчас Канстанцкага сабору.
У 1439 годзе супраць Людвіга VII паўстаў яго законны спадчыннік, сын Людвіг VIII Гарбаты, які паступова заваяваў усе бацькаўскія землі і ў 1443 годзе ўзяў у палон самога Людвіга VII і яго тытул. Пасля смерці сына ў 1445 годзе Людвіг VII быў выдадзены герцагу Генрыху, у палоне ў якога памёр у 1447 годзе, а герцагства Баварска-Інгальштацкае было далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагства.
Сям'я і дзеці 1 кастрычніка 1402 года Людвіг ажаніўся з Ганнай дэ Бурбон, дачкой ламаршскага графа Жана I дэ Бурбона. У іх было двое дзяцей: Людвіг (1403—1445) Іаган (нар.1404), памёр у дзяцінстве
У 1408 годзе Ганна памерла, і ў 1413 годзе Людвіг ажаніўся ў другі раз, з Кацярынай д’Алансон, дачкой алансонскага графа П'ера II. У іх было двое дзяцей: Іаган (1414—1420) Ганна (1416—1418)
Спасылкі Людвіг VII у Allgemeine Deutsche Biographie
Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Вітэльсбахі