Баварска-Ландсгуцкае герцагства () — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1353—1503 гадах.

Гісторыя thumb|180px|left|Замак Бурггаўзен — адна з рэзідэнцый ландсгуцкіх Вітэльсбахаў Калі ў 1347 годзе памёр імператар Людовік IV, то спачатку яго пяцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, па Ландсбергскаму дагавору 1349 года, спадчына была падзелена. Стэфан, Вільгельм і Альбрэхт сталі сумесна кіраваць Ніжняй Баварыяй і Нідэрландамі. Праз чатыры гады спадчына была падзелена далей, і па Рэгенсбургскаму дагавору 1353 года Стэфан атрымаў новастворанае герцагства Баварыя-Ландсгут. У 1363 годзе Стэфан стаў таксама і герцагам Верхняй Баварыі, якая ў выніку была далучана да Баварыі-Ландсгут.

Пасля смерці Стэфана тры яго сына кіравалі герцагствам сумесна да 1392 года, калі яно было падзелена зноў, вылучыўшы асобныя герцагствы Баварыя-Мюнхен і Баварыя-Інгальштат.

Па рашэнні імператара ў 1429 годзе пакінутае без кіраўніка Баварска-Штраўбінскае герцагства было падзелена на тры часткі, адна з якіх увайшла ў склад Баварска-Ландсгуцкага герцагства. У 1447 годзе да Баварыі-Лансхут было далучана Баварска-Інгальштацкае герцагства.

У 1505 годзе пасля вайны за ландсгуцкую спадчыну Баварска-Ландсгуцкае герцагства было падзелена паміж Баварска-Мюнхенскім герцагствам і новаствораным герцагствам Пфальц-Нойбург.

Герцагі Баварска-Ландсгуцкія Стэфан II (1347—1375) Іаган II, Стэфан III і Фрыдрых (1375—1392) Фрыдрых (1392—1393) Генрых XVI (1393—1450) Людвіг IX (1450—1479) Георг (1479—1503)

Катэгорыя:Герцагствы Германіі Катэгорыя:Гісторыя Баварыі