Усеагульная нямецкая біяграфія (, скарочана ADB) — нямецкая біяграфічная энцыклапедыя ў 56 тамах, якая выходзіла ў 1875—1912 гадах (перавыдана ў 1967—1971 гадах).

thumb|right|250px|Тытульны ліст 1-га тома ADB

Гісторыя выдання У 1858 годзе ў Баварскай акадэміі навук узнікла ідэя стварыць біяграфічны даведнік знакамітых нямецкіх дзеячаў, аднак з-за недахопу сродкаў гэта ідэя не была рэалізавана.

У 1868 годзе, па просьбе Леапольда фон Ранке, праект быў адноўлены і асноўны аб'ём працы па арганізацыі збору матэрыялаў і напісанні артыкулаў быў ускладзены на барона Рохуса фон Ліліенкрона, яго найбліжэйшым памочнікам і вядучым рэдактарам стаў Франц Ксаўер фон Вегеле .

Энцыклапедыя прызначалася для навуковага і агульнага карыстання. Было вырашана адабраць біяграфіі людзей, якія выявілі сябе на рознай ніве ў нямецкамоўных краінах.

Энцыклапедыя выдавалася Гістарычнай камісіяй Баварскай акадэміі навук, пад рэдакцыяй барона Рохуса фон Ліліенкрона, надрукавана ў лейпцыгскім выдавецтве «Duncker & Humblot». Усяго ў энцыклапедыю ўключаны біяграфіі каля 26 500 асоб, якія атрымалі вядомасць у нямецкамоўных краінах і памерлі да 1900 года (уключаючы Нідэрланды да 1648 года). Было выдадзена 45 асноўных тамоў, 10 дадатковых і адзін том склалі паказальнікі.

Утрыманне па тамах thumb|right|250px|Выгляд поўнага камплекта ADB выданні 1967—1971 гадоў Van der Aa — Baldamus. 1875 Balde — Bode. 1875 Bode — von Carlowitz. 1876 Carmer — Deck. 1876 Von der Decken — Ekkehart. 1877 Elben — Fickler. 1877 Ficquelmont — Friedrich Wilhelm III. von Sachsen-Altenburg. 1878 Friedrich I. von Sachsen-Altenburg — Gering. 1878 Geringswald — Gruber. 1879 Gruber — Hassencamp. 1879 Hassenpflug — Hensel. 1880 Hensel — Holste. 1880 Holstein — Jesup. 1881 Jetzer — Kähler. 1881 Kähler — Kircheisen. 1882 Kircher — v. Kotzebue. 1882 Krabbe — Lassota. 1883 Lassus — Litschower. 1883 v. Littrow — Lysura. 1884 Maaß — Kaiser Maximilian II. 1884 Kurfürst Maximilian I. — Mirus. 1885 Mirus — v. Münchhausen. 1885 v. Münchhausen — v. Noorden. 1886 van Noort — Ovelacker. 1887 Ovens — Philipp. 1887 Philipp (III.) von Hessen — Pyrker. 1888 Quad — Reinald. 1888 Reinbeck — Rodbertus. 1889 v. Rodde — v. Ruesch. 1889 v. Rusdorf — Scheller. 1890 Scheller — Karl Schmidt. 1890 Karl v. Schmidt — G. E. Schulze. 1891 Hermann Schulze — G. Semper. 1891 Senckenberg — Spaignart. 1892 Spalatin — Steinmar. 1893 Steinmetz — Stürenburg. 1893 Sturm (Sturmi) — Thiemo. 1894 Thienemann — Tunicius. 1894 Tunner — de Vins. 1895 Vinstingen — Walram. 1896 Walram — Werdmüller. 1896 Werenfels — Wilhelm d. Jüngere, Herzog zu Braunschweig und Lüneburg. 1897 Wilhelm d. Jüngere, Herzog zu Braunschweig und Lüneburg — Wölfelin. 1898 Günzelin von Wolfenbüttel — Zeis. 1898 Zeisberger — Zyrl; Дадаткі: v. Abendroth — Anderssen. 1900 Дадаткі: Graf J. Andrassy — Fürst Otto von Bismarck. 1902 Дадаткі: v. Bismarck-Bohlen — Dollfus. 1903 Дадаткі: Döllinger — Friedreich. 1904 Дадаткі: Kaiser Friedrich III. — Hanstein. 1904 Дадаткі: Harkort — v. Kalchberg. 1905 Дадаткі: Kálnoky — Lindner. 1906 Дадаткі: Linker — Paul. 1906 Дадаткі: Paulitschke — Schets. 1907 Дадаткі: Scheurl — Walther. 1908 Дадаткі: Wandersleb — Zwirner. 1910 Паказальнік. 1912

ADB у сетцы У маі 2003 года Гістарычная камісія пры Баварскай акадэміі навук і Баварская дзяржаўная бібліятэка выклала ў бясплатны адкрыты доступ адсканаваныя старонкі энцыклапедыі. Пасля гэтыя сканы былі распазнаны, вычытаны і тэкст апублікаваны ў адкрытым доступе. Таксама тэкст ADB выкладзены ў нямецкіх Вікікрыніцах.

Літаратура

Спасылкі Allgemeine Deutsche Biographie

Катэгорыя:Нямецкія энцыклапедыі Катэгорыя:Біяграфічныя слоўнікі